Вы тут

Пачаўся новы сезон конкурса маладых літаратараў «Першацвет»


Калі вам ад 18 да 30 гадоў, вы пішаце паэтычныя ці празаічныя творы на рускай або беларускай мовах і лічыце, што яны вартыя ўвагі грамадскасці – запрашаем вас стаць адным з удзельнікаў “Першацвета”!


У 2016 годзе конкурс,  прызваны адкрыць новыя імёны ў айчыннай літаратуры, праводзіўся ўпершыню. Яго творчым вынікам стаў калектыўны зборнік твораў 10 лепшых маладых паэтаў і 10 маладых празаікаў, які выйшаў у свет дзякуючы аднаму з арганізатараў конкурса – выдавецтву “Мастацкая літаратура” (сярод заснавальнікаў таксама Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда”). Усяго ж у конкурсе ўзялі ўдзел больш за 160 чалавек з розных куткоў Беларусі. Прэзентацыя кнігі і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбыліся падчас ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

- Насамрэч таленавітай моладзі было нашмат больш: я б адзначыў 30 таленавітых паэтаў і 25 празаікаў, вартых быць надрукаванымі ў зборніку. Хацелася б, каб надалей маладыя аўтары адбіралі самае лепшае, што ў іх напісана апошнім часам. Галоўнае, каб у паэзіі адчувалася сапраўднае паэтычнае слова, а ў прозе — мастацкая літаратура, –  гэтымі натхняльнымі словамі “падбадзёрыў” маладых літаратараў галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Віктар ШНІП, адзін з членаў прафесійнага журы “Першацвета”.

Вершы ці прозу, як і раней, трэба дасылаць на электронны адрас projects.zviazda@gmail.com. Лепшыя творы будуць надрукаваныя не толькі ў наступным альманаху, але і на старонках газеты “Літаратура і мастацтва”, часопісаў “Маладосць”, “Нёман” і іншых літаратурна-мастацкіх  выданняў краіны. Спіс неабходных файлаў, правілы афармлення матэрыялаў і іншыя важныя дэталі глядзіце ў дадатку.

Алена Карпенка

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.