Вы тут

Дэпутаты Брэсцкай вобласці падвялі вынікі працы за 2016 год


На сесіі Брэсцкага абласнога Савета яго дэпутаты падвялі вынікі работы за мінулы год і абмеркавалі стан спраў на падведамаснай тэрыторыі.

Старшыня аблсавета Сяргей Ашмянцаў агучыў колькасць зваротаў грамадзян у адрас абласнога прадстаўнічага органа. Іх у справаздачным перыядзе было больш за 180. Сам старшыня Савета правёў за год чатыры прамыя лініі. Каля паўтары сотні тэлефонных званкоў з месцаў разглядаліся аператыўна. На большую частку зваротаў дадзены тлумачэнні, некаторыя просьбы і скаргі ўзятыя на кантроль.


У дакладзе на сесіі асаблівая ўвага ўдзялялася рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў па падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. Напрыклад, на прыём да старшыні аблсавета летась прыйшла жанчына з Жабінкаўскага раёна з просьбай дапамагчы набыць ёй дзве тоны саломы. Вядома, гэтую праблему павінны былі вырашыць на раённым, а то і на пярвічным узроўні.

Дэпутаты зноў засяродзілі ўвагу на паляпшэнні якасці тлумачальнай, інфармацыйнай работы. Кіраўнік абласнога Савета лічыць, што народныя выбраннікі на месцах нярэдка ўпускаюць такі важны аспект работы з насельніцтвам, як прапаганда здаровага ладу жыцця і клопат пра ўласную бяспеку.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Размаўляць з людзьмі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.