Вы тут

За падпалы сухой травы — штраф


На жаль, прыкметай вясны па-ранейшаму застаюцца палы сухой расліннасці. Некаторыя з іх па маштабах нагадваюць лакальныя пажары – адзначылі ў Брэсцкім раённым аддзеле па НС.


Вось і ў гэтыя выхадныя па віне чалавека пачалося ўзгаранне сухой травы на беразе ракі Мухавец ля вёскі Шчэбрын Брэсцкага раёна. Потым вецер падхапіў агонь, полымя пачало распаўсюджвацца, мясцовыя жыхары выклікалі ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС ачаг ліквідавалі і канстатавалі, што выгарала ўся расліннасць на плошчы каля трох гектараў. Агонь распаўсюджваўся імгненна, наўрад ці ўсе птушкі, якіх тут звычайна многа, змаглі ўратавацца. Зараз праводзіцца праверка па факце здарэння.  Калі ўдасца даказаць віну грамадзяніна, ён панясе адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь.

Падобнае здарылася з непрацуючым жыхаром вёскі Юнішча Столінскага раёна. За выпальваннем сухой травы на схіле супрацьпаводкавай дамбы ля вёскі Глінка яго засталі супрацоўнікі Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Як паведаміў яе начальнік Генадзь СЫСА, складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: За падпалы — штраф

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?