Вы тут

Настаўнік года Магілёўшчыны жыве ў Слаўгарадзе


У Магілёве падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства педагагічных работнікаў.


Першапачаткова на трэці этап конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у Магілёўскай вобласці было пададзена каля 200 заявак, але пасля да вочнага, завяршальнага, тура дайшлі толькі 43 прэтэндэнты. Яны вытрымалі прадметнае псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, праводзілі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах, дзяліліся сваімі напрацоўкамі, давалі майстар-класы для студэнтаў МДУ імя А.А. Куляшова. У выніку журы назвала імёны 8 лепшых па прафесіі ў розных намінацыях. Але настаўнік працоўнага навучання СШ №1 горада Слаўгарада Эдуард Гардзееў пакарыў усіх сваёй любоўю да прафесіі і надзвычай творчым падыходам.

— Гэта сучасны вобраз настаўніка працы, — заўважыла начальнік Магілёўскага цэнтра развіцця рэгіянальнай адукацыі Святлана Селязнёва. — Ён робіць тое, чым пакуль ніхто не займаецца ў Беларусі. Хоць гэты прадмет адзін з найважнейшых для школьнікаў. У яго ёсць блог на Youtube, куды ён выкладвае для кожнага свайго ўрока відэаролікі. Гэта сапраўдныя майстар-класы, дзе ўжываецца выключна аўтарскі падыход. Любоў да прафесіі ў Эдуарда Гардзеева патомная, ён з сям'і педагогаў, яго брат таксама настаўнік. Да таго ж ён усебакова развіты чалавек: піша вершы, музыку, іграе на гітары і прыцягвае хлопцаў сваёй харызмай.

Кожны з пераможцаў атрымаў дыпломы і каштоўныя падарункі. Наперадзе іх чакае 4-ы этап рэспубліканскага конкурсу, які пройдзе ў верасні ў Мінску.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: На Магілёўшчыне настаўнік года жыве ў Слаўгарадзе

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.