Вы тут

Катлеты бываюць розныя: бульбяныя з грыбамі і маркоўна-яблычныя


Бульбяныя з грыбамі

Спатрэбіцца: бульба — 1 кг, шампіньёны — 300 г, цыбуля — 200 г, алей для смажання, мука — 3 ст. л., лаўровы ліст — 1 шт.

Бульбу ачысціць, адварыць з соллю і лаўровым лістом і зрабіць пюрэ. Цыбулю нарэзаць і абсмажыць да залацістага колеру на алеі. Дадаць цыбулю да пюрэ. Грыбы здрабніць, абсмажыць і злучыць з пюрэ. Дадаць 2 лыжкі мукі, усё старанна змяшаць.

Зляпіць з атрыманай сумесі катлеткі і абкачаць у муцэ. Абсмажыць на алеі да залацістай скарыначкі з двух бакоў.


Маркоўна-яблычныя

Спатрэбіцца: морква — 5 шт., яблык — 1 шт., манныя крупы — 0,5 шклянкі, мука — 0,5 шклянкі, алей — 1 ст. л., цукар 2 ч. л., соль на смак.

Моркву і яблык надзерці на буйной тарцы. Выкласці ў каструлю. Уліць 1/3 шклянкі вады, дадаць алей і патушыць 5—10 хвілін на слабым агні. Затым дадаць манныя крупы, цукар, соль. Добра змяшаць. Калі цеста атрымліваецца вельмі вадкім, то дадайце больш мукі.

Зрабіць катлеткі, абкачаць іх у муцэ і смажыць на добра разагрэтай патэльні, змазанай алеем.

Загаловак у газеце: Катлеты бываюць розныя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.