Вы тут

Аліна Талай правяла ўрокі на роднай мове ў родным горадзе


Вядомая беларуская лёгкаатлетка, пераможца і прызёр чэмпіянату свету і Еўропы Аліна Талай правяла ў Оршы ўрокі праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”. Настаўнікамі для аршанскіх школьнікаў сталі таксама вядучы “Падарожжаў дылетанта” Юрый Жыгамонт і дзіцячая пісьменніца Алена Масла.


У праграме прынялі ўдзел 6 аршанскіх устаноў адукацыі, у тым ліку родная школа Аліны. Спартсменка правяла інтэрактыўныя заняткі на беларускай мове на веданне спартыўных тэрмінаў, гульню “Перакладчык”, паказала відэа сваіх выступленняў і, вядома, расказала аб тым, як важна размаўляць на роднай мове і паважаць сваю культуру. “Я прыемна здзіўлена тым, як добра школьнікі ведаюць беларускую мову. Уражанні ад урокаў толькі самыя прыемныя”, — зазначае спартсменка.

Галоўная мэта праекта — развіць цікавасць у вучняў 2-3 класаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры па ўсёй краіне. Урокі праходзяць з удзелам дзеячаў культуры і спорту. У сакавіку-красавіку ініцыятыва ахопіць 25 школ у 6 гарадах Віцебшчыны. Чыталі па-беларуску з velcom ужо каля 17 000 школьнікаў са 140 адукацыйных устаноў.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.