Вы тут

У Мінск прыбыла дэлегацыя ПА АБСЕ


Крысцін Мутанен, старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, прыляцела ў Нацыянальны аэрапорт і амаль адразу ж накіравалася ў Дом урада. У ім адбылася сустрэча кіраўніка ПА АБСЕ з Уладзімірам Андрэйчанкам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, і віцэ-спікерам Савета Рэспублікі Марыянай Шчоткінай. Галоўная нагода для візіту — правядзенне 26-й сесіі ПА АБСЕ ў ліпені гэтага года ў Мінску.


 

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра ўжо праведзеную работу: стварэнне і працу арганізацыйнага камітэта, вырашэнне пытанняў фінансавання, вызначэнне месцаў для мерапрыемстваў. А таксама паабяцаў, што Беларусь зробіць усё магчымае, каб усім 700 удзельнікам сесіі было камфортна знаходзіцца ў нашай краіне. У сваю чаргу Крысцін Мутанен выказала ўдзячнасць і задавальненне тым, што падзея мусіць адбыцца менавіта ў Мінску, бо апошнімі гадамі ён стаў пляцоўкай для важных міжнародных перамоў. Па яе словах, ліпеньскае мерапрыемства ўмацуе міжпарламенцкі дыялог. Арганізацыя таксама надае ўвагу ролі жанчын і захаванню іх правоў. Таму старшыня ПА АБСЕ прапанавала ў межах сесіі правесці ланч для прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.