Вы тут

У Японіі патрабуюць адстаўкі міністра абароны


Тамомі Інада апынулася ў цэнтры скандала вакол куплі арганізацыяй з нацыяналістычным ухілам зямлі пад прыватную школу па цане ў сем разоў ніжэй за рыначную.


У прыватнасці, міністра абвінавачваюць у тым, што яна аказвала юрыдычныя паслугі арганізацыі з нацыяналістычным ухілам «Марытама гакуэн» і нават выступала яе прадстаўніком у судзе. Тады Інада яшчэ не была палітыкам, а працавала адвакатам. Міністр абароны Японіі не змагла ўпэўнена абвергнуць гэтую інфармацыю, прызнаўшыся, што не памятае, ці выступала яна калі-небудзь адвакатам у «Марытама гакуэн».

Прычынай скандалу стаў участак плошчай 8770 кв. м у мястэчку Таёнака ў прэфектуры Осака, на якім «Марытама гакуэн» у красавіку гэтага года збіралася адкрыць прыватную пачатковую школу. Яго ацэначны кошт складае прыкладна 956 млн іен ($8,37 мільёна долараў), аднак арганізацыя набыла зямлю ў сем разоў танней — усяго за 134 млн іен ($1,18 млн).

У скандале аказаўся замешаны і прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ, паколькі яго жонка Акіэ Абэ павінна была стаць ганаровым дырэктарам новай школы, але потым адмовілася. Сам кіраўнік японскага ўрада катэгарычна адмаўляе якую-небудзь сувязь з «Марытама гакуэн».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.