Сёння ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі збяруцца людзі, нераўнадушныя да памяці пра народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.
А нагодай сталася прэзентацыя кнігі «Уладзімір Мулявін і Лідзія Кармальская. Невыказанае..: Даследванні, успаміны, публіцыстыка». Аўтарамі выдання з'яўляюцца дачка заснавальніка і шматгадовага кіраўніка «Песняроў» — Марына Мулявіна і музыказнаўца Вольга Брылон.
Кніга пабачыла свет не дужа вялікім накладам і вельмі хутка разышлася з кнігарняў. Таму магчымасць сустрэцца з яе аўтарамі і выдаўцамі — яшчэ і добрая нагода даведацца, ці будзе ў гэтага творчага праекта працяг, ці пабачыць свет перавыданне па-свойму ўнікальнага публіцыстычнага і музыказнаўчага зборніка матэрыялаў самага рознага характару. У галоўным усе аўтары кнігі адзінадушныя — у асобе Уладзіміра Мулявіна і Лідзіі Кармальскай беларускае музычнае мастацтва займела сапраўды таленавітых майстроў сваёй справы. Пра гэта, пэўна, і будзе весціся размова на сённяшняй прэзентацыі.
Сяргей ШЫЧКО
Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.
Анатоль Гладышчук не прафесійны гісторык.
Пачатак года на рынку жылля выступае перыядам «разварушвання» для пакупнікоў.
Дадаць каментар