Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Дастыш фантастыш»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 20 сакавіка ў 18.00

Жыхары вёскі з дзіўнай назвай «375-ы кіламетр» — людзі забаўныя, жвавыя і вынаходлівыя. Напрыклад, зямлю яны аруць з дапамогай... танка, але затое маюць сваю «міні-АТС»: мабільны тэлефон, з якім раз'язджае паштальёнка баба Нюра.

Мясцоваму хлопцу Ваньку тэлефон патрэбны хіба для выхаду ў інтэрнэт — каб звязвацца з віртуальнай каханай, якая жыве ў Аўстраліі. Праўда, гэта катэгарычна не падабаецца суседцы Вары, таемна закаханай у хлопца, і яна імкнецца пераключыць яго ўвагу на сябе. А тут яшчэ навіна: даўно зніклы траюрадны дзядзька пакідае пляменніку незвычайную спадчыну — насенне самага сапраўднага «грашовага дрэва», якое прыцягнула ўвагу злодзеяў...

Гэты дэбютны «фільм-істэрыка» некалькі гадоў таму прынёс маладому рэжысёру Аляксандру Канановічу спецыяльны дыплом «За пошук у жанры эксцэнтрычнай камедыі», а гледачам — надзею на адраджэнне «Беларусьфільма».


Што: «Ілюзіяніст»

Калі і дзе: TV1000, 25 сакавіка ў 0.25 і 26 сакавіка ў 10.40

Вена, пачатак мінулага стагоддзя... У горадзе з'яўляецца загадкавы персанаж Эдуард Абрамавіц, які пад імем ілюзіяніста Эйзенхайма ўражвае шаноўную публіку неймавернымі фокусамі на мяжы містыкі і магіі. Напрыклад, ён выклікае на сцэну «духаў памерлых» з успамінамі пра іх жыццё або за некалькі хвілін вырошчвае ў гаршку апельсінавае дрэва і частуе гледачоў свежымі пладамі (што цікава, сто гадоў таму гэты фокус сапраўды меў месца). Слава ілюзіяніста вымушае зазірнуць на яго прадстаўленне нават аўстрыйскага кронпрынца Леапольда са сваёй нявестай герцагіняй Сафі фон Цешын.

Неўзабаве кронпрынц даведваецца, што Сафі і Эйзенхайм з дзяцінства знаёмыя і былі закаханыя адно ў аднаго. Раўнівы жаніх даручае даверанай асобе сачыць за герцагіняй, а паралельна сабраць як мага больш звестак пра фокусніка, каб выкрыць ягоныя «магічныя трукі».


Што: «Па вуліцах камод вадзілі»

Калі і дзе: СТБ, 26 сакавіка ў 14.45 і 1.05

Кінаальманах з дзевяці асобных навел, знятых пад мастацкім кіраўніцтвам Леаніда Гайдая. У кожнай гісторыі абыгрываюцца розныя забаўныя сітуацыі. Так, навела «Рабаванне сярод белага дня» расказвае пра пакупніка, які даверыў абкатку свайго новага веласіпеда дзіцяці, а «Шкодная праца» — пра нячыстага на руку сантэхніка, якога спасцігла адплата ад падманутага кліента-ўрача. У гумарэсцы «З пакаяннем» новы кіраўнік гастранома на ўсякі выпадак цікавіцца ў следчага пакараннямі за крадзяжы, а героі гісторыі «Камод» у жаданні сэканоміць перахітрылі самі сябе... Сучаснаму гледачу, безумоўна, смешна будзе далёка не заўсёды — але забаўную экскурсію ў 70-я альманах дакладна забяспечыць.

Загаловак у газеце: Арыгінальны вы чалавек...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.