Вы тут

20 сакавіка адбудзецца прэм'ера цыкла фільмаў «Справа жыцця»


У Год навукі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі заклікае гледачоў пазнаёміцца бліжэй з беларускімі вучонымі, навуковымі даследаваннямі і перадавымі ідэямі, народжанымі і рэалізаванымі ў нашай краіне. Адбудзецца гэта знаёмства ў фармаце 12-серыйнага цыкла фільмаў «Справа жыцця», прэм'ера якога адбудзецца на «Беларусь 1» 20 сакавіка.


Як расказваюць стваральнікі фільма, у кожнай серыі падрабязна ідзе гаворка пра адну з яркіх навуковых ідэй, аўтары якіх вылучаны на саісканне Дзяржаўных прэмій у галіне навукі і тэхнікі 2016 года. Напрыклад, першы фільм прысвечаны дасягненням Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, кіраўнік якога Алег Румо некалі правёў першую ў Беларусі аперацыю па перасадцы печані, а цяпер ужо цэлы калектыў вядучых беларускіх хірургаў здзяйсняе найскладанейшыя аперацыі па комплекснай трансплантацыі, выкарыстоўваючы ўласныя распрацоўкі.

«Часта мы радуемся выніку навуковых даследаванняў, забываючы пра канкрэтных людзей, якія за ім стаяць, — заўважае адзін з суаўтараў праекта «Справа жыцця» Руслан Туркоў. — Нашай задачай якраз было паказаць лёсы такіх людзей, улюбёных у сваю справу і аб'яднаных агульнымі памкненнямі, каб суайчыннікі ведалі сваіх герояў у твар».

Фільмы цыклу «Справа жыцця» будуць выходзіць з панядзелка па чацвер у вячэрнім эфіры.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Навуковы падыход

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.