Вы тут

Аднавіць тавараабарот у 1 млрд долараў


Такую задачу агучыў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Казахстана на чале са старшынёй Мажыліса парламента Нурланам Нігматуліным.


Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь зацікаўлена ў як мага больш хуткім прыняцці праграмы сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва з Казахстанам да 2026 года. «Разлічваем, што ў жніўні ўрадавая дэлегацыя наведае выставу «ЭКСПА» ў Казахстане, і ў ходзе візіту адбудзецца падпісанне дакументаў», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Беларусь і Казахстан запусцілі першую чаргу праекта па стварэнні індустрыяльна-тэхналагічнага парка сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, ёсць планы па сумеснай зборцы камунальнай самазвальнай тэхнікі на базе Мінскага аўтамабільнага завода, камбайнаў «Лідаграпраммаш» — у Казахстане. Па ацэнцы прэм'ер-міністра, ёсць добрыя перспектывы супрацоўніцтва ў сферы беспілотнікаў, узаемадзеянні ў касмічнай галіне.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.