Вы тут

Пачуццё бяспекі цалкам страціў магіляўчанін


Пачуццё бяспекі цалкам страціў магіляўчанін, калі даведаўся, што 70 тысяч расійскіх рублёў, якія ён узяў у доўг у таварыша, фальшывыя.


Прыяцель сам, напэўна, гэтага спачатку не ведаў, бо папярэдзіў крыху пазней. І параіў — выкінь. Але мужчына цалкам адмовіўся падпарадкоўвацца голасу розуму і пайшоў хутчэй іх траціць. Накупляў планшэтаў і мабільных тэлефонаў з мэтай перапрадаць, а атрыманыя за іх грошы пусціць на свае патрэбы. Але міліцыя перашкодзіла здзяйсненню яго мудрагелістых планаў. Як толькі прадаўцы гаджэтаў паведамілі пра фальшывыя грошы, праваахоўнікі хутка выйшлі на «вялікага камбінатара». Абвінавачаны віну прызнаў у поўным аб'ёме, аднак суд, улічваючы яго асобу і абставіны справы, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў у папраўчай установе адкрытага тыпу з канфіскацыяй маёмасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прагнасць загубіла

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.