Вы тут

Стаўкі патэнтавых пошлін будуць зніжаны ў Беларусі з 2018 года


Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.


З 1 студзеня 2017 года ўступіў у сілу закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь", які прадугледжвае аплату плацельшчыкамі патэнтнай пошліны ў беларускіх рублях па стаўках, устаноўленых у базавых велічынях на дату ажыццяўлення плацяжу. "Вядзецца праца па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Беларусі ў частцы зніжэння ставак патэнтных пошлін. Плануецца, што змены і дапаўненні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2018 года. Пытанне аб тым, наколькі будуць зніжаны стаўкі, цяпер прапрацоўваецца", - праінфармаваў кіраўнік ДКНТ. 

Паводле яго слоў, у Беларусі ствараецца інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. З яго дапамогай падаць дакументы ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці можна будзе, выкарыстоўваючы электронны лічбавы подпіс. Укараненне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы плануецца да канца 2017 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.