Вы тут

Хворую можна ўладкаваць у бальніцу сястрынскага догляду


Мая мама — інвалід першай групы, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе, і гэты догляд забяспечваю я, яе дачка-пенсіянерка. Паслугамі тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання мы не карыстаемся, работнікаў службы сацыяльнай абароны не турбуем таксама, але гэта, магчыма, пакуль... Летам я хацела б адпачыць, з'ездзіць, напрыклад, на аздараўленне. Узнікае пытанне: ці можна мне на месяц уладкаваць хворую матулю ў бальніцу сястрынскага догляду? І на якой аснове — на платнай альбо не?

І.Ц., 

Добрушскі раён


Як растлумачыла галоўны ўрач Добрушскай цэнтральнай раённай бальніцы Надзея Белаглазава, пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10.01.2013 года №3 устаноўлены пералік медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг, зацверджана Інструкцыя аб парадку іх аказання ў дзяржаўных арганізацыях (структурных падраздзяленнях), якія ўваходзяць у сістэму міністэрства.

Паводле гэтай інструкцыі аказанне сацыяльна-медыцынскіх паслуг на платнай аснове здзяйсняецца на падставе пісьмовай заявы і дагавора, які заключаецца ў пісьмовай форме паміж пацыентам (яго законным прадстаўніком) і дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя.

Палажэннем аб парадку аказання платных медыцынскіх паслуг грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, зацверджаным адпаведнай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (ад 10.02.2009 года №182) устаноўлена, што медыка-сацыяльная дапамога, якая аказваецца грамадзянам пенсійнага ўзросту і інвалідам у бальніцах сястрынскага догляду, аддзяленнях і палатах сястрынскага догляду ўстаноў аховы здароўя, аплачваецца гэтымі грамадзянамі штомесячна ў памеры 80 працэнтаў ад пенсіі, якую яны атрымліваюць.

Таксама п.1 рашэння Добрушскага райвыканкама ад 19.03 2012 года №428 «Аб устанаўленні памеру кампенсацыі» ўстанове аховы здароўя «Добрушская ЦРБ» з 1.04.2012 года ўстаноўлены адзіны памер кампенсацыі грамадзянам пенсійнага ўзросту і інвалідам, якія пакутуюць на хранічныя захворванні і маюць патрэбу ў медыцынскім назіранні і доглядзе ў Агародне-Гомельскай бальніцы сястрынскага догляду і ў палатах сястрынскага догляду ў філіяле Добрушскай ЦРБ, у памеры 80 працэнтаў ад пенсіі, якую яны атрымліваць, на ўтрыманне інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — 75 працэнтаў прызначанай пенсіі альбо 80 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

На ўсе іншыя пытанні можна атрымаць адказ непасрэдна ў адміністрацыі ўстановы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.