Вы тут

А дні прыгожыя...


Вось мы і дачакаліся вясны — пары абуджэння і росквіту, цяпла і святла, надзей і кахання. З гэтай нагоды прапануем цудоўную песню кампазітара Уладзіміра Будніка на вершы паэта Уладзіміра Карызны «А дні прыгожыя».

Першым выканаўцам гэтага твора ў далёкія 1970-я гады быў ансамбль «Верасы», і песня тады была вельмі папулярнай. Сёння яна таксама выконваецца маладымі спевакамі, гучыць па радыё. Гэта азначае, што яна патрэбная людзям.


Як цяжка нам сказаць упершыню «люблю»,

Нібыта пакідаць збіраешся зямлю,

І ветры ўздымуцца, адкуль — і сам не знаеш,

Ты задыхаешся і ўжо іскрынкай таеш.

І хмары наплылі, і зорак не відаць

І што тады рабіць, і што тады казаць.

Прыпеў:

А дні прыгожыя нам зоркай яснай свецяць,

І шчаслівейшы ты на ўсім бялюткім свеце.

У яркай вышыні вачам прыемна сінь,

А ў сэрцы халадком гарачая вышынь.

Як цяжка ўпершыню парой неспадзяванай

На самай вышыні «бывай» сказаць каханню,

Спусціцца на зямлю, пакінуць зорны воз,

Зноў піць настой крыніц і гаркаватых лоз,

Надзеяцца, чакаць вясновых светлых дзён,

З усмешкай уздыхаць пад жоўтых лісцяў звон.

Прыпеў.

Уладзімір КАРЫЗНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».