Вы тут

Сенненскаму раёну патрэбны надзейныя інвестары


Летась у Сенненскім раёне прайшлі абласныя «Дажынкі». Райцэнтр значна папрыгажэў. Але рэгіёну патрэбны надзейныя інвестары, новыя прадпрыемствы і стабільная праца тых, што маюцца, актывізацыя недзяржаўнага сектара эканомікі. Як з усім гэтым у раёне? Карэспандэнт «Звязды» пагутарыў з намеснікам старшыні па эканоміцы Сяргеем ГАЛЫНЧЫКАМ.


— Як добра канстатаваў на віцебскім бізнес-форуме пасол Германіі, ва ўсім свеце ідзе барацьба за інвестараў. Нават у багатых краінах. Ці ёсць у гэтым пытанні поспехі на раённым узроўні?

— З 2011 па 2017 год прыцягнулі замежных інвестыцый на суму 322 тысячы долараў. У тым ліку на 172 тысячы — летась. План на бягучы год — каля 100 тысяч долараў.

Галоўны інвестар — фірма «Мілканафорэст». Кампанія перапрацоўвае драўніну (елка, хвоя, лістоўніца). Вырабляе піламатэрыялы: дошку, брус, палеты... Яны экспартуюцца ў Сербію, Літву, Славенію, Германію, Данію, Польшчу. Заснавальнік — грамадзянін Сербіі.

Даччыная кампанія швейцарска-нямецкага кансорцыума «ТДФ Экатэх АГ», якая прэтэндуе на ролю вядучага вытворцы альтэрнатыўнай энергіі ў СНД, — таксама наш інвестар. У 2018-м дзякуючы ёй пачне функцыянаваць комплекс сонечных батарэй. А праз год — вятрак. Больш за тое, пабудуюць гатэль для запрошаных «тэхнароў» вузкай спецыялізацыі. А тутэйшыя зоймуцца дапаможнымі работамі.

Беларускі інвестар на беразе аднаго з азёр будуе базу адпачынку.

— А дзяржаўныя прадпрыемствы паспяхова працуюць?

— Узорным прыкладам можна назваць Багушэўскае прадпрыемства «Прэстыж». Яго спецыялізацыя — вытворчасць швейных вырабаў. У асартыменце: пасцельная і сталовая бялізна, мяшкі і ўпаковачныя пакеты, рабочае адзенне, рукавіцы, галаўныя ўборы, вырабы з дрэва. Стабільную і нядрэнную зарплату атрымлівае каля 90 чалавек.

Яшчэ адна арганізацыя дзяржаўнай формы ўласнасці займаецца закупам малака ў насельніцтва. У яе ёсць абсталяванне для вызначэння якасці малака, аўто... На штодзённую і карпатлівую працу скаргаў не было.

— Сяргей Аляксандравіч, тэндэнцыя часу: індывідуальных прадпрымальнікаў становіцца менш. Напэўна, і ваш раён не выключэнне?

— Так. На сёння зарэгістравана 215 індывідуальных прадпрымальнікаў. І больш за 90 займаюцца рознічным гандлем. На жаль. Бо нам хацелася, каб было больш вытворчасці, у тым ліку і па праграме імпартазамяшчэння.

Прыемна, калі індывідуальныя прадпрымальнікі развіваюцца ў кампаніі. У прыватнасці, ёсць фірма, якая займаецца грузаперавозкамі. У 2000 годзе яны ажыццяўляліся на адным аўто. На сёння ў прыватным аўтапарку 12 грузавікоў. У долі экспарту паслуг яны забяспечваюць 49%. Фуры дастаўляюць тавары ў Расію і Літву, Латвію. У перспектыве — Германія, Польшча і Балгарыя.

Мы будзем рады падтрымаць прыватную ініцыятыву. Плюсоў у нашага раёна нямала. Побач — Віцебск. Праз раён пралягае міжнародная траса М1. Ёсць дзве веткі чыгункі: Орша—Віцебск і Орша—Лепель. Патэнцыял рабочай сілы немаленькі. Насельніцтва працаздольнага — каля 9 тысяч, а ўсяго ў раёне — 22 тысячы. Прывабнасць і ў цудоўнай прыродзе. Толькі азёр у нас каля 70! І пры правільным падыходзе можна добра зарабіць на турызме, прыдарожным сэрвісе...

У райвыканкаме я і мае калегі ахвотна кансультуем пачаткоўцаў і вядзём перамовы з ужо вопытнымі бізнесменамі. Нагадваем пра дзяржаўныя прэферэнцыі для адкрыцця сваёй справы ў глыбінцы. Умовы насамрэч вельмі прывабныя.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: І сонца з ветрам прынясуць грошы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.