Вы тут

Новы алгарытм


Яго выпрацоўвалі ў Гродне ўдзельнікі рэспубліканскага семінара па пытаннях удасканальвання ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў сістэме адукацыі.


— Моладзь сёння патрабуе асаблівага падыходу, — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. — Усё мяняецца, прычым моладзь першая ўбірае ў сябе як пазітыўныя рэчы, так і негатыў. Таму наша задача — сваечасова прапанаваць ім такі алгарытм жыцця, які дапаможа ўцягнуць іх у палітычны, сацыяльны і эканамічны працэс. Гэта павінна садзейнічаць развіццю нашай краіны як стабільнай і развітой дзяржавы.

Міхаіл Рыжанкоў падкрэсліў, што сёння ёсць прыклады, калі моладзь імкнуцца ўцягнуць у дэструктыўны рух, навязаць негатыўныя звычкі, такія, як распаўсюджванне наркотыкаў, адыход ад здаровага ладу жыцця і вялікую ролю ў папярэджанні гэтага можа сыграць прафілактыка.

— Мы павінны праводзіць яе так, каб было цікава, каб адпавядала маладзёжным «фішкам», — адзначыў Максім Рыжанкоў. — Тут неабходна індывідуальная работа выкладчыкаў, выхавацеляў. Вельмі важна пачуць моладзь, заўважыць іх ініцыятывы, прапанаваць дапамогу.

У рамках семінара яго ўдзельнікі пазнаёміліся з сучаснымі формамі патрыятычнага выхавання моладзі на прыкладзе ўстаноў адукацыі Гродна. Адбылася сустрэча з валанцёрскім атрадам сацыяльна-педагагічнага цэнтра, знаёмства з навучэнцамі Гуманітарнага каледжа ГрГУ імя Янкі Купалы, якія правялі акцыі «Гукі вайны» і «Колер вайны», даведаліся аб вопыце работы ў шосты школьны дзень СШ №38 і прафесійна-тэхнічнага ліцэя будаўнікоў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».