Вы тут

Пералік птушак для здабычы павялічыўся


Паляванне на глушца і цецерука адкрываецца ў Беларусі з 20 сакавіка.


Сезон будзе доўжыцца па 10 мая. Самцоў гэтых відаў птушак можна здабываць на такавішчах зброевым спосабам з падыходу і з засады.

Сезон палявання на птушак у Беларусі адкрыўся сёлета 11 сакавіка з дазволу на здабычу гусей і качак. У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання гэты сезон палявання можа працягнуцца да 14 мая, але не больш за чатыры тыдні (28 каляндарных дзён).

З 1 красавіка па 14 мая будзе дазволена паляванне на самцоў слонкі «на цязе». Да 31 сакавіка працягнецца паляванне беззброевым спосабам на андатру і амерыканскую норку, а таксама паляванне на бабра і выдру як зброевым, так і бяззброевым спосабамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?