Вы тут

Прэзідэнт патрабуе пры аптымізацыі ў дзяржапараце адсекчы ўсё лішняе


Учора кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытанні аптымізацыі колькасці работнікаў дзяржаўных органаў.


— Адной з неабходных умоў для павышэння эфектыўнасці дзяржаўнай улады з'яўляецца пастаяннае ўдасканаленне кіраўніцкай сістэмы і яе механізмаў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Тут мы павінны дабівацца рэзультатаў, безумоўна, не лічбай, а ўменнем. Не раздуваць бюракратычны апарат, а сістэмна фарміраваць кампактную структуру і эфектыўную мадэль кіравання.

Як заявіў Прэзідэнт, гэта трэба рабіць паступова і «гэта не разавы акт, прывязаны да нейкай канкрэтнай лічбы».

— Перш за ўсё нам трэба адсекчы ўсё лішняе ўмомант, што плодзіць бюракратыю і перашкаджае дынамічнаму развіццю краіны. Кожны чалавек, які працуе ў дзяржаўнай структуры, павінен мець перад сабой пэўную мэту і выконваць пэўныя задачы. Калі гэтыя людзі такім чынам загружаныя, значыць, яны дадуць вынік, — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што аптымізацыя мае на ўвазе не толькі колькасць работнікаў дзяржорганаў, а ў цэлым функцыянаванне дзяржаўнай машыны:

— Гэта сведчыць пра тое, што няправільна паступаюць і разумеюць тыя, хто бачыць у аптымізацыі функцыянавання дзяржаўных органаў толькі скарачэнне колькасці. Калі мы пойдзем гэтым шляхам, мы вялікага эфекту не дасягнём. Трэба паглядзець на ўсе працэсы, якія адбываюцца ў дзяржаўных органах краіны. На гэта, дарэчы, звяртае ўвагу насельніцтва, калі мы праводзім сацыялагічныя апытанні. Сустракаючыся на нарадах з прадстаўнікамі сілавых структур, я ўжо казаў пра тое, што нам трэба аптымізаваць працэсы і мы зможам атрымаць ад гэтага нашмат большы эфект.

У 2013 годзе ў краіне ўжо прадпрымалі пэўныя крокі. Цяпер неабходна гэту працу працягнуць, удзяляючы, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, больш увагі якасці ўсёй кіраўніцкай дзейнасці.

— Таму ўраду і Адміністрацыі Прэзідэнта было даручана прапрацаваць і ўнесці мне на разгляд сістэмныя прапановы. Галоўная мэта ў гэтай справе — пазбавіць дзяржаўныя органы дублюючых і неўласцівых функцый, тых функцый, якія дзяржаўныя органы ўвогуле не павінны выконваць, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — А самае галоўнае, дэбюракратызаваць працэс прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.

Як адзначыў падчас нарады Прэзідэнт, ён хацеў бы ўсебакова абмеркаваць прадстаўленыя прапановы па аптымізацыі дзейнасці дзяржорганаў, каб пасля прыняць правільнае рашэнне.

— Бо за гэтым стаяць канкрэтныя людзі. Трэба прызнаць, што ў цэлым у дзяржаўных структурах працуюць самыя адукаваныя, вопытныя і падрыхтаваныя людзі, ад якіх залежыць функцыянаванне дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт і на тым, што як бы сёння ні скарачалася колькасць дзяржслужачых, дзяржорганы невялікіх гарадоў, раёнаў, сельскія і пасялковыя саветы скарачаць не трэба.

* * *

Як заявіў журналістам прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, неабходна ў максімальнай ступені аптымізаваць працэсы, звязаныя з дзяржкіраваннем, а таксама знізіць іх затратнасць, не змяншаючы, а нават павялічваючы якасць кіраўніцкіх рашэнняў.

— Гэты працэс павінен ісці не як нейкая кампанія да пэўнай даты, а паступальна, на працягу па меншай меры гэтага года. І няма гаворкі пра тое, што нават тады працэс будзе завершаны. Ён павінен ісці пастаянна, — упэўнены Андрэй Кабякоў.

Ён таксама паведаміў, што Прэзідэнт даручыў правесці гэту работу вельмі ўважліва і карэктна, каб ні ў якім разе не пакрыўдзіць людзей, не скараціць кагосьці несправядліва або недаацаніць нечую працу.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: З мэтай удасканалення

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.