Вы тут

Праект указа Прэзідэнта аб скарачэнні адмінпрацэдур гатовы


Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль МАЦЮШЭЎСКІ.


Як растлумачыў віцэ-прэм'ер, асноўная мэта ўказа — аптымізацыя і скарачэнне адміністрацыйных працэдур. Дакумент папярэдне атрымаў назву «Аб сістэмным скарачэнні колькасці адміністрацыйных працэдур», аднак у ім ідзе гаворка не толькі пра змяншэнне іх колькасці. «За апошні час рабочая група на чале з Ірынай Касцевіч (міністр працы і сацыяльнай абароны. — «Звязда».) прарабіла вельмі значную працу. Ужо ёсць прапановы па скарачэнні 21 працэдуры», — адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Ірына Касцевіч паведаміла, што за мінулы год і два першыя месяцы гэтага скарацілі 41 адміністрацыйную працэдуру, «але пры гэтым прыраслі новымі». Каб праца па скарачэнні колькасці адмінпрацэдур была сапраўды эфектыўнай, прапануецца ўвесці прынцып: адну ўводзіш — дзве адмяняюцца. Прынцыпова важным міністр назвала і стварэнне рэестра адміністрацыйных працэдур. Прапануецца таксама зрабіць сэрвіс, які акумулюе ўсю інфармацыю аб адміністрацыйных працэдурах: куды неабходна звяртацца для іх выканання, у якія тэрміны і г. д. Большасць адмінпрацэдур з рэестра перавядуць у электронны выгляд — да 2020 года іх колькасць павінна быць 75%.

Загаловак у газеце: Адну пішам — дзве выкрэсліваем

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.