Вы тут

Раім схадзіць


Дзень шчасця ў гістарычным музеі, вечар дыяфільмаў, выстава тартоў і «Колер Беларусі» – афіша «Звязды» з 20 па 26 сакавіка. 


Гуканне вясны

Фота: minibanda.ru

Дзе: Вязынка

Калі: 26 сакавіка, 13:00

Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – дзеці і студэнты

РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ўжо ў сёмы раз запрашаюць пагукаць вясну ў Вязынку!  

У праграме: гукальныя песні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш. 

Як даехаць: электрычка з Мінску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11:33, прыбывае ў Вязынку ў 12:24. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17:06, 17:40. 


Дзень шчасця ў гістарычным музеі

Фота: ru.wikipedia.org

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: 20-24 сакавіка, 11:00

Колькі каштуе: 1 р.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю, прымеркаваную да міжнароднага дня шчасця.

У перыяд з 20 па 24 сакавіка наведаць асноўную экспазіцыю можна, заплаціўшы за квіток усяго 1 р.


Вечар дыяфільмаў «Казкі ў фармаце 18х24»

Фота: bezkassira.by

Дзе: Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. Азгура, 8)

Калі: 25 сакавіка, 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Праект «Дыяфільм live» пачынае серыю паказаў дыяфільмаў у суправаджэнні жывой музыкі і акцёрскага прачытання ў скульптурнай зале Музея-майстэрні Заіра Азгура. Першы паказ адбудзецца 25 сакавіка.

У праграме будуць народныя і аўтарскія, добрыя, наіўныя і псіхадэлічныя, крыху дзіўныя казкі.

Праграма разлічана на дарослага гледача (16+). Прысутнасць гледачоў малодшага ўзросту дапускаецца. Абмежаванне прадыктавана складанасцю матэрыялу для дзіцячага ўзросту. 


Выстава тартоў кандытара Рэната Агзамава

Фота: afisha.tut.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 2 красавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 6 р., у выхадныя – 8 р., дзецям да 7 год – бясплатна

З 3 сакавіка па 2 красавіка ў Мінску праходзіць выстава тартоў моднага расійскага кандытара Рэната Агзамава.

Яго працы дзівяць сваёй рэалістычнасцю і складанасцю. Кліентамі кандытара з'яўляюцца вядомыя палітыкі, vip-персоны, ён робіць тарты для зорак расійскай эстрады і кіно.


Выстава «Колер Беларусі»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Галерэя Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Калі: па 24 сакавіка, 10:00-18:00

Колькі каштуе: уваход вольны

Лятучы ўніверсітэт запрашае на выставу мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», якая адкрылася ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў.

Што такое «колер» і чаму ён феномен культуры? Якія колеры першымі атрымалі свае імёны ў нашых далёкіх продкаў? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Якім чынам колеры фармуюць самаідэнтычнасць? На выставе будзе прадстаўлена візуальная частка даследвання – аб'екты, якія з'яўляюцца носьбітамі колераў беларускай культурнай традыцыі.


Выстава «Легенда Лошыцкага парка»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Лошыцкая сядзіба

Калі: па 9 мая, сер.-нядз.: 11:00-18:00

Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – студэнты, 0,50 р. – вучні школ

«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М. А. Шчамялёвай і Г. П. Крываблоцкай.

На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.


Лекторый. Радзівіліяна

Фота: artmuseum.by

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: 25 сакавіка, 1, 8 красавіка

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы «Радзівілы: лёсы краіны і роду» запускае цыкл лекцый пра славуты магнацкі род.

Фокус гістарычных даследаванняў прысвечаны гэтай сям'і і з'яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне.

Лекцыі будуць праходзіць кожную суботу а 16-й гадзіне. 


Выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа»

Фота: dramafond.ru

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 30 чэрвеня, пан.-пят.: 10:00-21:00, сб.-нядз.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: 5 р., 3,50 р. – дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, 1,50 р. – людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў

7 лютага ў памяшканні 104 адкрылася інтэрактыўная выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа». Саюзмультфільм, «Млын», Walt Disney, PIXAR – паўсотні папулярных персанажаў гэтых студый чакаюць вас, каб паказаць свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!

Акрамя таго, вы зможаце зрабіць фота каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя ілюзіі.


Інтэрактыўная выстава «Анатомія цуду»

Фота: concert-star.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 16 красавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 7,50 р., 6,50 р. – студэнты, школьнікі, пенсіянеры

«Анатомія цуду» – унікальны праект, дзе кожны на час можа стаць фокуснікам.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.

Акрамя таго, «Анатомія цуду» пазнаёміць з гісторыяй ілюзіённага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзіённага мастацтва. 


Выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму»

Фота: zmatik.livejournal.com

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 9 красавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: буднія дні: 7 р. – поўны, 4 р. – ільготны; выхадныя дні: 8 р. – поўны, 5 р. – ільготны

25 лютага адкрылася выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму», на якой прадстаўлены дакладныя поўнапамерныя копіі палотнаў мастакоў імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму.

Для таго каб лепш адчуць настрой і своеасаблівае ўспрыманне свету мастакамі прадстаўленых карцін, арганізатары выставы размясцілі палотны ў «райскім садзе» – сярод музыкі, жывых кветак і трапічных птушак.

Калекцыя з 27 карцін, якія прадстаўлены на гэтай выставе, пісалася беларускімі і балгарскімі мастакамі. Іх з'яўленню папярэднічала велізарная праца. Толькі для атрымання ўсіх неабходных дазволаў і матэрыялаў для рэпрадукцыі палотнаў Рэнуара, Ван Гога, Манэ, Гагена, Дэга спатрэбілася больш за два гады.


Выстава «Агонь чалавечага сэрца»

Фота: socnews.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 25 сакавіка, 10:00-22:00

Колькі каштуе: бясплатна

З 25 лютага па 25 сакавіка ў Мінску праходзіць фотавыстава «Агонь чалавечага сэрца». Яе героямі стануць сапраўдныя мужчыны, здольныя запаліць сэрца сваім прыкладам і натхніць тых, хто ідзе следам за імі.

У экспазіцыі прымуць удзел работы, створаныя фотамастаком Юліяй Мацкевіч. Прадстаўленыя на выставе фота будуць суправаджацца ўнікальнымі тэкстамі: вытрымкамі і цытатамі з гутарак з героямі, дзякуючы якім кожная гісторыя расчыніцца перад наведвальнікамі ва ўсёй паўнаце. Аўтарам гэ


Праект «Сустрэча з майстрам»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.


Лекторый «ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве»

Фота: thewhitelake.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

ХХ стагоддзе аказалася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага Саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.

У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.

Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея.


Выстава эксперыментаў «Музей навукі»

Фота: forbes.kz

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)

Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.

На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.