Вы тут

"Тыгрыныя" чаравічкі


Кітайская жанчына калекцыянуе адмысловы абутак.


На працягу многіх стагоддзяў, аж да 80-х гадоў мінулага стагоддзя дзіцячыя чаравічкі з вышыўкай ў выглядзе галавы тыгра былі шырока распаўсюджаны ў Паўночным Кітаі, калі не па ўсёй краіне. Зараз, як і сама жывёла, гэты традыцыйная абутак знаходзіцца "на мяжы вымірання", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

51-гадовая жыхарка центральнакітайскай правінцыі Хэнань Ху Шуцын за 17 гадоў сабрала калекцыю з больш чым 10 тыс. пар такіх туфлікаў. "Вялікую частку чаравічкоў я перадам грамадскім музеям, каб іх маглі ўбачыць наступныя пакаленні", - кажа яна. 

Кітайцы пачалі вырабляць туфлі з галавой тыгра ў старажытныя часы. У Кітаі тыгр лічыўся каралём звяроў. Людзі верылі, што яго малюнак можа абараніць маленькіх дзяцей ад няшчасця. Бацькі распавядалі сваім дзецям народную легенду пра гэтыя чаравічкі. Даўным-даўно люты багацей выкраў прыгажуню-жонку чаўняра. Іх маленькі сын вельмі сумаваў па маме і адправіўся на яе пошукі. Ён прыйшоў у дом да багацея ў туфліках з галавой тыгра, і калі багацей адмовіўся вызваліць жанчыну, туфлі хлопчыка ператварыліся ў сапраўднага тыгра, які забіў злыдня. Сям'я зноў ўз'ядналася. 

Аднак тыгр быў не адзінай жывёлай, якоую вышывалі на дзіцячых туфліках. Некаторыя майстры шылі туфлі з жабамі, паўлінамі, павукамі, змеямі і скарпіёнамі. Ху Шуцын нарадзілася ў сям'і разьбяроў паперы, але і яе мама, і бабуля шылі туфлі з галавой тыгра. "Мая дачка ўсё дзяцінства праходзіла ў "тыгравых" туфліках, якія для яе майстравала яе бабуля", - распавядае яна. Але тады яна была занадта маладой, каб разглядзець нешта асаблівае ў гэтых чаравічках. 

Туфлі з галавой тыгра зацікавілі яе ў 2000 годзе, калі яна ўбачыла пару туфлікаў на храмавым кірмашы - традыцыйным мерапрыемстве з нагоды кітайскага Новага года па месяцовым календары з прадстаўленнямі і народнымі кірмашамі. Яна заўважыла, што тыгры на чаравічках рабіліся па папяроваму трафарэце. З таго дня Ху Шуцын пачала калекцыянаваць туфлікі. Спачатку яна збірала іх у сваім родным павеце Цысянь, а затым пачала ездзіць за чаравічкамі і ў іншыя месцы, уключаючы правінцыі Хэбэй і Шаньдун. 

Звычайна яна адпраўляецца на пошукі туфлікаў у верасні і снежні. "Дзеці носяць "тыгрыныя" чаравічкі зімой, - кажа Ху Шуцын. - Яны прыгожыя і цёплыя". Перадаючы наступным пакаленням сваю ўласную культурную  спадчыну, Ху Шуцын зарабляе каля 200 тыс. юаняў (29 тыс. долараў у год). Большую частку гэтых грошай жанчына траціць на паездкі і пакупкі. Туфлікі каштуюць ад 12 да 150 юаняў, але іх не так проста адшукаць. Ху Шуцын распавяла, як 70-гадовая бабуля, якая якая жыла ў суседняй вёсцы,  тройчы адмаўляла ёй прадаць чаравічкі. Яна шыла іх для свайго ўнука. Туфлікі былі унікальныя, ручной работы. І яна вырашыла паспрабаваць зноў. У чацвёрты раз яна прыйшла з падарункамі для сям'і. Кранутая яе настойлівасцю, бабуля пагадзілася аддаць ёй дзве пары чаравічкоў. 

Чатыры кніжныя паліцы і два падсобныя пакоі ў доме Ху Шуцын зараз застаўленыя "тыгрынымі" туфлікамі, у асноўным чырвонымі і жоўтымі. Жанчыны ў сельскіх раёнах звычайна вырабляюць чаравічкі з галавой тыгра зімой, калі не трэба працаваць у полі. Кожная жанчына можа пашыць больш за дзесяць пар туфлікаў у год. Па меры развіцця Кітая маладыя бацькі аддаюць перавагу купляць больш модную вопратку і абутак для сваіх дзяцей. Нават ўнучка Ху Шуцын не насіла "тыгрыныя" туфлікі, калі была маленькай. "Яны карыстаюцца меншым попытам, таму ўсё менш людзей хочуць працягваць іх рабіць", - кажа яна. Самым ўмелым майстрам 80-90 гадоў, і нават самым малодшым ўжо за 60. "Яны знікаюць", - уздыхаючы, кажа Ху Шуцын. 

Дзесяць гадоў таму яна сустрэла на храмавым кірмашы стогадовую бабулю. Яе ўнук прадаваў чаравічкі, аздобленыя незвычайнымі вышыўкамі ў выглядзе павукоў і яшчарак, якія яна зрабіла сваімі рукамі. "Мне так спадабаліся яе туфлікі, што я купіла шэсць пар, - распавядае Ху Шуцын. - На наступны год я прыйшла наведаць яе, але толькі даведалася, што яна памерла". 

Будучы пераемнікам культурнай спадчыны Ху Шуцын адчувае боль. Яе 32-гадовая дачка і пяцігадовы ўнук вывучаюць разьбу па паперы. І сама Ху Шуцын не ўмее шыць "тыгрыныя" туфлі. Яна перажывае, што гэта рамяство можа памерці. За апошнія два гады ёй не ўдалося знайсці ні адной новай пары туфлікаў з галавой тыгра. "Акрамя тых, што я аддам у музеі, я хачу пакінуць некаторыя чаравічкі дома і расказваць дзецям гісторыі пра іх", -  кажа Ху Шуцын.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».