Вы тут

Як беларускае радыё адзначыць Сусветны дзень паэзіі


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё правядзе эфірную акцыю "Паэтычны марафон". Пра гэта паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.


Вядучыя розных праектаў прачытаюць у эфіры творы беларускіх класікаў. Ужо з самай раніцы тэматычны радыёдзень пачне напаўняцца лірычнымі ноткамі: старт будзе дадзены ў інфармацыйнай праграме «Радыёфакт».

У праекце "Раніца з Беларускім радыё" ўвазе слухачоў будзе прадстаўлена апытанне, у якім мінчане і госці сталіцы раскажуць пра тое, якія аўтары ім падабаюцца, а таксама прачытаюць свае любімыя вершы.

У дзённым эфіры паэтычную эстафету прымуць праграмы "Пра надвор'е і не толькі», «Для тых, хто дома», «Нясумны перапынак», «Такі дзень». Вядучыя рыхтуюць сюрпрызы і запрашаюць усіх да ўдзелу ў марафоне.

Завершыць марафон перадача «Паэтычны эцюд», якая выходзіць у эфір штодня па буднях у 20.15.

Канал «Культура» правядзе акцыю «З паэзіяй сёння і заўсёды». На працягу дня вядучыя праграм будуць пачынаць свае эфіры з прачытання любімага верша беларускіх аўтараў. У прыватнасці, не абыдзецца без твораў класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама вядомых баек Кандрата Крапівы. Вядучыя таксама запросяць далучыцца да акцыі і гасцей, якія прымуць удзел у перадачах.

У праграме «У рытме дня», якая стартуе ў 7.00, а таксама ў абедзеннай перадачы «У кампаніі з «Культурай» прагучаць фрагменты літаратурна-музычных кампазіцый, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага радыё.

Паэзія беларускіх аўтараў таксама гучыць на «Культуры» ў праграмах «Гаспода» І «ПраЧытанне».

У эфіры Міжнароднага радыё «Беларусь» спецыяльна да свята прагучаць вершы класікаў беларускай літаратуры на ўсіх васьмі мовах вяшчання радыёстанцыі: беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, іспанскай, французскай і кітайскай.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.