Вы тут

Стартуе конкурс МУС “Я выбіраю правільны шлях!”


Для таго, каб прывіць падлеткам здаровы лад жыцця і папярэдзіць супрацьпраўныя паводзіны, Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з іншымі дзяржорганамі з 20 сакавіка да 1 чэрвеня праводзіць рэспубліканскі дзіцячы конкурс матыватараў “Я выбіраю правільны шлях!”


Матыватар — пазітыўная выява (фатаграфія, плакат, малюнак), у якім ёсць тлумачальны, матывуючы або стымулюючы надпіс што-небудзь зрабіць, змяніць або ўстрымацца ад дзеянняў, памяняць погляд на той ці іншы прадмет.

Прыняць удзел у конкурсе могуць усе ахвотныя ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Для гэтага неабходна накіраваць да 1 чэрвеня на электронны паштовы адрас konkurs-motivatorov2017@yandex.ru матыватар прафілактычнай накіраванасці па тэматыцы: фармiраванне законапаслухмяных паводзінаў і пазітыўных установак, прапаганда здаровага ладу жыцця, захаванне культуры паводзінаў і захаванне сямейных каштоўнасцяў.

Матыватар афармляецца ў выглядзе выявы з каментарыем (слоганам) у файле фармату JPEG (.jpg). Малюнак, які ілюструе ідэю, павінен быць заключаны ў рамку (яна не павінна быць чорнага колеру), акружаную фонам. Памер файла матыватара не павінен перавышаць 2МБ. У стварэнні матыватара могуць прымаць удзел не больш за два чалавекі.

Пры накіраванні работы на конкурс варта пазначыць: назву работы, прозвішча і імя аўтара (аўтараў), узрост і нумар тэлефона. Да матыватара абавязкова варта прыкласці апісанне асноўнай ідэі.

Работы дасылаюцца на бязвыплатнай аснове і вяртанню не падлягаюць. Запазычаныя з інтэрнэту (плагіят) работы да ўдзелу не дапускаюцца. Арганізатары пакідаюць за сабой права некамерцыйнага выкарыстання дасланых матыватараў, удзел у конкурсе азначае згоду аўтара на далейшае выкарыстанне яго работ без выплаты ўзнагароджанняў. Лепшыя работы будуць тыражыравацца, размяшчацца ў грамадскіх месцах, а таксама выкарыстоўвацца пры правядзенні прафілактычных акцый.

Па выніках конкурсу журы вызначыць аўтараў, якія занялі 1,2 і 3 месцы, а таксама лаўрэатаў у дзвюх узроставых групах: 6-11 і 12-18 гадоў.

Пераможцаў чакаюць прызы, якія будуць ім урачыста ўручаны 16 чэрвеня ў Мінску.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.