Вы тут

Кластар па касмічнай галіне будзе створаны ў Беларусі


Пра гэта паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Агенцтва па касмічных даследаваннях Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў на нарадзе па пытаннях касмічнай дзейнасці.


— У краіне трэба фарміраваць кластар на чале з Агенцтвам па касмічных даследаваннях, прадпрыемствам «Геаінфармацыйныя сістэмы» і Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Акадэміі навук. У яго павінны ўвайсці не толькі арганізацыі НАН Беларусі, але і прадпрыемствы, вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, дзе вядуцца даследаванні па гэтай тэматыцы, — БДУ, БДУІР і іншыя. А пляцоўкай для аб'яднання інтэлекту павінна стаць Нацыянальная акадэмія навук, — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

На нарадзе былі разгледжаны мерапрыемствы Агенцтва па касмічных даследаваннях у 2017 годзе, заслухана інфармацыя аб стварэнні і развіцці шматузроўневай Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з выкарыстаннем касмічных, авіяцыйных і наземных сродкаў дыстанцыйнага зандзіравання і тэхналогій іх прымянення.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням стварэння і запуску новага Беларускага касмічнага апарата (БКА), уключаючы неабходную мадэрнізацыю наземнай інфраструктуры. Як падкрэсліў у сваім выступленні на нарадзе дырэктар УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Сяргей Залаты, «новы касмічны апарат, валодаючы ўнікальнымі магчымасцямі, будзе скіраваны на вырашэнне многіх задач у інтарэсах заказчыкаў як унутры краіны, так і за яе межамі».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Задачы для касмічнай дзяржавы

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.