Вы тут

Затрыманы жыхары Калінкавіч, якія незаконна здабывалі рыбу


На возеры каля вёскі Міхнавічы Калінкавіцкага раёна работнікі Мазырскай міжрайінспекцыі затрымалі двух жыхароў Калінкавіч, якія 90-метровай сеткай незаконна здабылі 24 асобіны розных відаў рыб агульнай вагой больш за дзевяць кілаграмаў, у тым ліку дзевяць шчупакоў, вылаў якіх зараз забаронены.


Інспектары падлічылі нанесеную прыродзе шкоду. Яна склала крыху менш за 100 базавых велічынь. Быў распачаты адміністрацыйны працэс. Аднак гісторыя для браканьераў мела нечаканы працяг...

— У мяшку, дзе парушальнікі хавалі ўлоў, пры паўторным пераліку інспектар выявіў яшчэ аднаго акуня, які прыліп да сценкі, а ў вырашальны момант выпаў на зямлю, — расказалі ў Дзяржінспекцыі. — Гэта цалкам змяніла ход далейшых падзей. Сума нанесенай шкоды перавысіла адзнаку ў 100 базавых велічынь. А ў адпаведнасці з заканадаўствам у такім выпадку наступае крымінальная адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Як адзін акунь «пад артыкул» падвёў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.