Вы тут

Пытанні, якія вырашаюцца


На прамой лініі з выконваючым абавязкі старшыні Жодзінскага гарвыканкама Сяргеем Конанам прысутнічала і карэспандэнт «Звязды». Падчас дыялогу з жыхарамі горада аператыўна вырашалі праблемы хібаў у рабоце ЖКГ і даводзілі да ведама інфармацыю па зямельных участках. Пытанні па транспарце і працаўладкаванні гарвыканкам таксама трымае на кантролі.


Так, цяпер шукаюць работу для чалавека з абмежаванымі магчымасцямі. Некаторы час таму ён звярнуўся ў выканкам з такой просьбай, і зараз спецыялісты гатовы прапанаваць яму некалькі месцаў.

Часам людзі тэлефануюць у пошуках інфармацыі. Сям'я мае сваіх дваіх дзяцей і жадае ўзяць яшчэ аднаго з інтэрната. Ці будзе ім у гэтым выпадку, як шматдзетнай, выдзелены зямельны ўчастак у Жодзіне? Сяргей Конан адказвае: «Сёння ў нас ёсць восем шматдзетных сямей, якія хочуць атрымаць зямельны надзел для будаўніцтва. У нас ёсць чатыры зямельныя ўчасткі, якія мы можам аддаць. Зараз іншых свабодных зямель няма, і мы працуем на ўшчыльненне. Мы знаходзім землі, якія выкарыстоўваліся пад іншыя патрэбы, фарміруем участак і выдзяляем шматдзетнай сям'і. Гэты працэс ідзе ўвесь час».

Сярод гарадскіх пытанняў — будаўнічыя работы на вуліцы Фрунзэ. Цяпер па звароце грамадзяніна будуць высвятляць, хто і чаму праводзіць іх у суботу. Шум замінае тым, хто жыве па суседстве, таму, вядома, неабходна, каб работы праводзіліся ў будныя дні.

Адна з гараджанак скардзілася на птушак. Маўляў, гракі і вароны будуюць гнёзды, крычаць. Але па законе ўстаноўлены канкрэтны тэрмін, калі гнёзды можна здымаць. На практыцы абрэзку дрэў і зняцце гнёздаў штогод праводзяць у дазволены перыяд.

Гэта была ўжо дзясятая прамая лінія ў гэтым годзе. За папярэднія дзевяць з пытаннямі звярнуліся 34 гараджаніны. Прычым 62% зваротаў тычыліся недахопаў, звязаных з жыллёва-камунальнай гаспадаркай. У асноўным пытанні вырашаюцца аператыўна.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.