Вы тут

Фестываль факультэтаў пройдзе 1 красавіка ў Белдзяржуніверсітэце


Дэвіз свята, якое дае старт прыёмнай кампаніі-2017,  — “Я выбіраю БДУ”. У гэты дзень гасцям БДУ прапануюць наведаць шматлікія прэзентацыйныя мерапрыемствы факультэтаў універсітэта.


Фота: tvs-media.ru

Ва ўтульным ўнутраным дворыку Ліцэя БДУ асноўнымі “інфарматарамі” будуць працаваць студэнты і выкладчыкі. З першых вуснаў старшакласнікі даведаюцца пра конкурсы  і прахадныя балы ў папярэднім годзе, змены ў правілах паступлення, новыя актуальныя і запатрабаваныя кірункі падрыхтоўкі. У зоне візуальнага стэнда "Абітурыент-2017” спецыялісты прыёмнай камісіі адкажуць на ўсе пытанні, якія цікавяць выпускнікоў. Акрамя “інфармацыйных” пляцовак тут будзе працаваць выстава навуковых распрацовак БДУ, пройдуць прэзентацыі спартыўнага жыцця студэнтаў БДУ і псіхалагічнай службы ўніверсітэта.

Навінкай фестывалю стане шэраг універсітэцкіх ініцыятыў. Упершыню адбудзецца афіцыйная прэзентацыя праектаў “Фэст інтэлектуальных гульняў школьнікаў” і “Студэнт на тыдзень”, якія праводзіліся ў ВНУ цягам года. Пераможцы гэтых акцый запрошаны на фестываль, для іх арганізуюць сустрэчу з рэктарам, акадэмікам Сяргеем Абламейкам. Пачатак у 10.30.

Нагадаем, што праект "Студэнт на тыдзень” прайшоў на сямі факультэтах БДУ. Амаль 40 чалавек на працягу тыдня наведвалі лекцыі і практычныя заняткі адначасова са студэнтамі ўніверсітэта, знаёміліся з сістэмай навучання на факультэтах і студэнцкай жыццём у рэжыме рэальнага часу. Таксама ўпершыню на фестывалі будзе працаваць пляцоўка “Твая паспяховая кар'ера распачынаецца ў БДУ”, ​​дзе абітурыенты даведаюцца аб карпарацыях, арганізацыях і кампаніях, у якіх працуюць выпускнікі БДУ.

Разнастайнасць студэнцкага жыцця прадставяць увазе патэнцыяльных абітурыентаў маладзёжныя грамадскія арганізацыі і творчыя калектывы БДУ. Для ўсіх удзельнікаў фестывалю падрыхтавана забаўляльная праграма. Будучыя студэнты ўбачаць выступленні творчых калектываў, змогуць праверыць свае сілы ў інтэлектуальных і інтэрактыўных конкурсах і віктарынах.

Месца правядзення ўсіх мерапрыемстваў — ліцэй БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 10.00. Урачыстае адкрыццё Фестывалю факультэтаў з удзелам рэктара, акадэміка Сяргея Абламейкі запланавана на 11.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.