Вы тут

У Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй


У Беларусі затрымалі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў кампаніі "Кронаспан".


Адказваючы на пытанне аднаго з работнікаў аб прычынах актывізацыі апошнім часам так званай пятай калоны і розных апазіцыйных структур, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Як паказала рэчаіснасць, яны не спалі (асобныя), яны паціху рыхтаваліся на выпадак, выбіралі момант".

"Яны не толькі не спалі. Мы ўжо некалькі дзясяткаў затрымалі (не тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэніраваліся ў лагерах са зброяй. Дарэчы, адзін з лагераў быў у раёне Бабруйска і Асіповіч. Астатнія лагеры - ва Украіне. Па-мойму, у Літве ці ў Польшчы (не буду сцвярджаць, але недзе там), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Грошы ішлі праз Польшчу і Літву да нас. Мы літаральна ў гэтыя гадзіны затрымалі пару дзясяткаў баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй".

Прэзідэнт адзначыў, што ў далейшым грамадскасці будзе прадстаўлена больш шырокая інфармацыя аб гэтым факце. Ён таксама расказаў аб тым, як праваахоўнікам удалося даведацца аб існаванні такіх планаў. "Дзякуй, што ёсць беларусы і беларускі сапраўдныя, якія, знаходзячыся за мяжой - у Еўрасаюзе, папярэдзілі нас. Жанчына прыйшла ў пасольства і папярэдзіла, афіцыйна напісала пісьмо: рыхтуецца правакацыя. І мы пачалі разбірацца. І сапраўды выйшлі на вельмі цікавыя рэчы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер трэба дэталёва разабрацца, адкуль паступалі грошы, хто займаўся падрыхтоўкай, з якіх краін прыехалі адпаведныя людзі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды гатовы спыняць любую проціпраўную дзейнасць і бандытызм. "Беларусы хочуць жыць спакойна і гадаваць дзяцей. Нікому гэта вайна не патрэбна, і я яе дапусціць не магу. Трэба будзе - у першай шарэнзе пайду з усімі блізкімі і роднымі. Але краіну мы на ганьбу нікому не аддадзім", - рэзюмаваў беларускі лідар.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».