Вы тут

У Александрыі пакажуць «купальскі» цырк


Падрыхтоўка да галоўнага купальскага фестывалю «Александрыя збірае сяброў» ідзе поўным ходам, ужо адбылося два пасяджэнні яго пастаяннага аргкамітэта. Прыгожае купальскае свята будзе праходзіць на сваёй традыцыйнай пляцоўцы ў Шклоўскім раёне 8 і 9 ліпеня. Яго праграма абяцае быць надзвычай цікавай. Акцэнт, як адзначыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Баброва, будзе зроблены менавіта на міжнароднасці. Калі летась да пастаянных удзельнікаў форуму Беларусі, Расіі і Украіны далучылася Літва, то сёлета завітаюць прадстаўнікі Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Германіі.


Разыначкай фестывалю стане вялікае эстрадна-цыркавое шоу «Купалле крочыць па планеце», білеты на якое паступяць у продаж ужо з 1 красавіка. Прадстаўленне завершыцца яшчэ адным грандыёзным шоу — парадам феерверкаў з удзелам гасцей з іншых краін.

Вялікае купальскае свята прапануе прыняць удзел у пазнавальнай квэст-гульні «У пошуках папараць-кветкі», якая дасць магчымасць далучыцца да народных традыцый нашых продкаў. Ёсць добрая нагода папрактыкавацца ў вырабе купальскіх вянкоў і прыняць удзел у спецыяльным конкурсе. На Купалле запрошаны фальклорныя калектывы і майстры дэкаратыўна-прыкладного мастацтва краін-суседак, якія пазнаёмяць са сваімі абрадамі і пачастуюць нацыянальнымі стравамі. У праграме свята шмат відовішчных конкурсаў і прэзентацый, выставак і майстар-класаў. Як заўсёды на свяце будзе шмат смачнай ежы і напояў, для дзяцей — гульняў і забаў, для дарослых — захапляльных шоу, у тым ліку і паветранае з удзелам парашутыстаў.

На Купалле ў Александрыю прыедуць папулярныя беларускія, украінскія і расійскія артысты. Сярод іх — спявачка з Украіны Ірына Білык, а для аматараў бардаўскай песні будзе спяваць вядомы выканаўца з Германіі Ціна Айсбрэнэр. Вядуцца перамовы наконт удзелу ў фестывалі расійскіх зорак Таццяны Буланавай, Мікіты Праснякова і гурта «Рукі ўверх».

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».