Вы тут

Як пенсіянеру атрымаць зямельны ўчастак?


У свой час многія з вяскоўцаў пераехалі ў гарады. Яны вучыліся тут, працавалі, гадавалі дзяцей і ўнукаў. Цяпер жа, апынуўшыся на заслужаным адпачынку, як мне здаецца, з задавальненнем пакінулі б свае кватэры і пераехалі ў вёскі: у некага там засталіся бацькоўскія хаты. А што рабіць тым, у каго няма? Як пенсіянеру атрымаць зямельны ўчастак (ва ўласнасць або ў арэнду) для будаўніцтва жылога дома ў сельскай мясцовасці?

Г.Ф. Пяткевіч, г. Мінск.


— Паводле Палажэння, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 года №1781, улік грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі, ажыццяўляецца:

сельскімі, пасялковымі выканкамамі — у дачыненні да зямельных участкаў у межах сельскіх населеных пунктаў, пасёлкаў гарадскога тыпу;

раённымі выканкамамі — у дачыненні да зямельных участкаў у межах гарадоў, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў;

гарадскімі (гарадоў абласнога, раённага падпарадкавання) выканкамамі — у дачыненні да зямельных участкаў адпаведна ў межах гарадоў абласнога, раённага падпарадкавання.

Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца ў ходзе прыёму грамадзяніна або яго прадстаўніка на падставе заявы (з прыкладаннем неабходных дакументаў) аб пастаноўцы на ўлік, якая падаецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы камітэт. Заявы аб пастаноўцы на ўлік рэгіструюцца ў журнале ўліку, які павінен быць пранумараваны, прашыты і змацаваны пячаткай мясцовага выканаўчага камітэта.

Заява аб пастаноўцы на ўлік разглядаецца на пасяджэнні мясцовага выканаўчага камітэта на працягу 15 каляндарных дзён з дня яе падачы, а ў выпадку запыту мясцовым выканаўчым камітэтам дакументаў і звестак, — на працягу аднаго месяца. Аб выніках разгляду заявы аб пастаноўцы на ўлік грамадзяніну паведамляецца ў пісьмовай форме на працягу
5 каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння.

Пастаноўка грамадзян на ўлік ажыццяўляецца з дапамогай фарміравання мясцовымі выканкамамі спісаў грамадзян, якія жадаюць атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў.

Спісы і інфармацыя аб умовах уключэння ў іх грамадзян размяшчаюцца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі ў даступных для азнаямлення месцах на інфармацыйных стэндах, афіцыйных сайтах мясцовых выканаўчых камітэтаў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, а таксама могуць даводзіцца да насельніцтва іншымі даступнымі спосабамі,
у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі.

Пасля ўключэння ў вызначаным парадку зямельных участкаў у пералік свабодных (незанятых) зямельных участкаў, якія могуць быць выдзелены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, такія ўчасткі прапануюцца грамадзянам, якія жадаюць іх атрымаць, зыходзячы з даты і часу ўключэння ў спіс, пачынаючы з грамадзяніна, які раней за іншых па даце і часе ўключаны ў спіс.

Шматдзетным сем'ям, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў і ўключаны ў вызначаным парадку ў спісы, зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў выдзяляюцца па-за чаргой з улікам паслядоўнасці ўключэння такіх сем'яў у спісы. Права на атрыманне зямельных участкаў грамадзянамі як маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў можа быць рэалізавана толькі адзін раз.

Асаблівасці парадку і ўмоў выдзялення зямельных участкаў (па выніках правядзення аўкцыёнаў або без іх правядзення), а таксама ўнясення платы за зямельныя ўчасткі, што даюцца ў прыватную ўласнасць, і платы за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў у канкрэтных населеных пунктах можна даведацца ў адпаведных мясцовых выканкамах.

Віктар САВІЦКІ

Загаловак у газеце: Займець зямлю, прыдбаць свой кут...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.