Вы тут

У ліцэістаў БДУ з’явіцца новы сімвал мудрасці і юнацтва


22 сакавіка ў Ліцэі БДУ адбудзецца Акцыя па перадачы паслання будучым ліцэістам.


У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар Ліцэя БДУ Макар Шніп, кіраўнік будаўнічай кампаніі "А-100 Дэвелопмент" Святлана Шэўлік, гарадскі ляснічы Ігар Корзун, а таксама ліцэісты і выпускнікі навучальнай установы розных гадоў.

Пляцоўкай для закладкі капсулы стане тэрыторыя, на якой расла загінулая велізарная ліцэйская вярба. За доўгія гады яна стала знакавым атрыбутам для многіх пакаленняў ліцэістаў. У снежні мінулага года паўвекавое дрэва давялося спілаваць з-за невылечнай хваробы і пагрозы яго падзення. Страта не пакінула абыякавымі ні педагогаў, ні вучняў, ні выпускнікоў навучальнай установы… Ім было цяжка з ёй змірыцца, таму на гэтым месцы адбудзецца высадка маладога дрэва, якое, як ўсе спадзяюцца, таксама стане для будучых ліцэістаў сімвалам мудрасці і юнацтва.

Акрамя таго, у гэты дзень каля галоўнага ўваходу ў Ліцэй БДУ з'явіцца яшчэ адно знакавае дрэва — выратаваная хвоя з новага жылога раёна "Новая Баравая". Дзесяціметровую  расліну з дапамогай спецыяльнай машыны перавязуць з будаўнічай пляцоўкі, дзе па плане павінен узводзіцца дом. Пры забудове раёна "Новая Баравая" захоўваецца прынцып "зялёнага стандарту", ​​які прадугледжвае максімальна магчымае захаванне дарослых здаровых дрэваў або іх перасадку з дапамогай спецыяльнай тэхнікі.

Пачатак акцыі ў 16.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.