На базе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Падчас яго былі абмеркаваны прапановы па праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення дзейнасці адвакатуры», якія паступілі ад некамерцыйных арганізацый.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел як прадстаўнікі дзяржаўных структур, так і недзяржаўныя — рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне «Беларускі Хельсінскі Камітэт». Фармат відэаканферэнцсувязі з абласнымі цэнтрамі дазволіў таксама прыцягнуць да абмеркавання шырокае кола адвакатаў і іншых зацікаўленых. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі больш за 20 прапаноў.
Па выніках работы прыняты рашэнні аб мэтазгоднасці карэкціроўкі палажэнняў, якія датычацца правоў адвакатаў, прыцягнення іх да дысцыплінарнай адказнасці, узаемаадносін адвакатаў з грамадскімі аб'яднаннямі. Акрамя таго, Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь рэкамендавана дадаткова вывучыць пытанне адносна ўдзелу адвакатаў у дзейнасці камерцыйных арганізацый.
Вераніка ПУСТАВІТ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.