Вы тут

У Магілёў завітаў ХІІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум


Урачыстае адкрыццё з удзелам першага намесніка міністра культуры Ірыны Дрыгі, два кантакты — з казахскім тэатрам «Жас Сахна» і яраслаўскім імя Ф. Волкава і першыя водгукі на імправізаванай тэатральнай сцэне — гэта ўжо гісторыя. Але наперадзе яшчэ цэлы тыдзень тэатральнага жыцця.


Лепшыя ўзоры класічнай і сучаснай драматургіі айчынных і замежных аўтараў, многія з якіх адзначаны высокімі тэатральнымі ўзнагародамі, пакажуць 20 тэатраў з 10 краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Казахстана, Арменіі, Грузіі, Аўстрыі, ЗША. Большасць пастановак — гэта свайго роду эксперымент, новыя формы і жанры.

Летась адно з тэатральных дзействаў адбылося ў сценах этнаграфічнага музея, экспанаты якога сталі асноўнымі дэкарацыямі для спектакля. Сёлета гэты эксперымент паўторыць вільнюскі тэатр-студыя «Thеаоmаі» з пастаноўкай «Браты Карамазавы». Яшчэ адных «Братоў Карамазавых» вязе ў Магілёў тэатр-студыя «Невялікі драматычны тэатр» Льва Эрэнбурга з Санкт-Пецярбурга.

— Мэта форуму — прапагандаваць тэатральнае мастацтва шляхам паказу лепшых твораў для моладзі, — падкрэсліў дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра Андрэй Новікаў. — А яшчэ садзейнічаць павышэнню прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форуму, выяўленню і падтрымцы адораных акцёраў і рэжысёраў, развіццю міжнародных культурных сувязяў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Магілёў ідзе на кантакт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».