Вы тут

Што робяць дзяржаўныя ўлады для аховы водных рэсурсаў


Дзяржаўныя ўлады і эколагі заклапочаны станам водных аб'ектаў, і, нягледзячы на тое, што водных рэсурсаў у нашай краіне дастаткова для задавальнення сучасных і перспектыўных патрэб, праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на іх рацыянальнае выкарыстанне і ахову.


Начальнік аддзела выкарыстання і аховы вады Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Таццяна Сліж адзначыла, што ў сувязі з пераходам на прымяненне палепшаных даступных тэхнічных метадаў за апошнія 15 гадоў скараціліся аб'ёмы здабычы вод на 23%. У апошні час удзельнае водаспажыванне на душу насельніцтва скарацілася з 214 да 137 л/сут/чал., а выкарыстанне вады на вытворчыя патрэбы — на 393 млн м3 (50%). Апошняму спрыяла ўстаноўка лічыльнікаў водаспажывання. Сёння такім улікам ахоплена 100% аб'ектаў прамысловасці і 96% сельскагаспадарчых арганізацый.

Скараціліся таксама аб'ёмы выкідаў недастаткова ачышчаных сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб'екты — за апошнія 17 гадоў яны зменшыліся на 19,3 млн м3 (78%). Гэтага ўдалося дасягнуць за кошт уводу ў эксплуатацыю 94 ачышчальных збудаванняў каналізацыі ў розных гарадах (Івацэвічы, Валожын, Мядзел, Глуск, Горкі, Чавусы, Іўе, Ушачы і інш.). Будаўніцтва і рэканструкцыя гэтых аб'ектаў ажыццяўляліся за кошт бюджэтных і крэдытных сродкаў міжнародных арганізацый.

У краіне штогод праводзіцца аналіз больш як 10 тысяч проб вады, кантралююцца больш як 500 спускаў сцёкавых вод.

Алена Багадзяж, начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынга паверхневых вод Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя расказала аб маніторынгу паверхневых і падземных вод, які праводзіцца ў краіне:

— Сёння налічваецца каля 300 пунктаў назірання на 160 водных аб'ектах. Маніторынг падземных вод праводзіцца на 97 гідрагеалагічных пастах па 347 рэжымных наглядальных свідравінах. Усе атрыманыя актуальныя даныя знаходзяцца ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце Мінпрыроды.

Для паляпшэння экалагічнага стану паверхневых водных аб'ектаў, а таксама ў мэтах актывізацыі і стымулявання дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Мінпрыроды штогод праводзіцца конкурс на найлепшае ўладкаванне і падтрыманне ў належным стане месцаў карыстання паверхневымі воднымі аб'ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму.

Вольга ПРАЛЮК

рrаlуuk@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Багацце, якое трэба зберагаць

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.