Як паведамляла ўчора «Звязда», 20 сакавіка ў 1.45 ночы аўтамабіль маркі «Джып» у пункце пропуску «Аляксандраўка», збіўшы шлагбаум, праехаў праз сродак прымусовага спынення і, атрымаўшы механічныя пашкоджанні, паспрабаваў прарвацца ўглыб тэрыторыі Беларусі. Для затрымання аўтамабіля супрацоўнікі органаў памежнай службы ў пункце пропуску ўжылі табельную зброю.
Па факце спробы прарыву праз дзяржаўную мяжу Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Падчас вонкавага агляду аўтамабіля ў ім быў знойдзены пісталет маркі ТТ і два магазіны з патронамі, а таксама прадмет, знешне падобны на траціл, і электрадэтанатары.
Пагранічнікі ў сувязі з інцыдэнтам узмацнілі меры бяспекі на ўчастку беларуска-ўкраінскай мяжы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.
Затрыманы два чалавекі. Па наяўнай інфармацыі, у аўтамабілі мог знаходзіцца яшчэ адзін невядомы, які цяпер адшукваецца. «У зоне адказнасці Мазырскага пагранічнага атрада праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. У сувязі з гэтым узмоцнены меры бяспекі як у саміх пунктах пропуску, так і на тэрыторыі памежнай зоны. Супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы праводзяцца мерапрыемствы па кантролі ўезду, уваходу і знаходжання ў памежнай зоне асоб і транспартных сродкаў», — расказаў Антон Бычкоўскі.
«Транспартныя сродкі аглядаюцца, узмоцнены меры па праверках дакументаў», — дадаў ён. Дадатковыя праверкі і кантрольныя мерапрыемствы магчымыя пры перасячэнні асноўных напрамкаў дзяржаўнай мяжы. На гэты час вышук трэцяга парушальніка працягваецца. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя маршруты яго руху. Беларускія і ўкраінскія памежнікі працуюць ва ўзаемадзеянні.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».