04 снежня, пятніца

Вы тут

Уладзімір Дворнік правёў прамую лінію


30 званкоў з розных раёнаў вобласці паступіла на прамую лінію старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка. Практычна кожны трэці зварот, які паступаў падчас папярэдніх прамых тэлефонных ліній, быў вырашаны станоўча. Астатнія былі або растлумачаны, або пастаўлены на кантроль. Між тым гэтым разам частка праблем людзей была знята загадзя — адразу ж пасля таго, як людзі запісваліся на прыём да губернатара.


— Запіс на прыём пачынаецца за месяц, — адзначыў Уладзімір Дворнік. — Мы паведамляем гэта на месцы, фактычна даём старшыням райвыканкамаў час, каб закрыць пытанне. Цяпер у райцэнтрах да мяне падыходзяць людзі і дзякуюць за дапамогу, пры гэтым са здзіўленнем адзначаюць, што праблема рашылася літаральна праз дзень, як яны запісаліся да мяне на прыём. Калі ёсць хоць бы адзін законны варыянт зрабіць тое, што просяць людзі, трэба зрабіць гэта для іх.

Гэтым разам самымі распаўсюджанымі сталі пытанні працаўладкавання і водазабеспячэння. Жанчына з Калінкавіцкага раёна папрасіла дапамагчы ўладкавацца на працу вартаўніком у дзіцячы садок. Па яе словах, на гэту пасаду ўзялі пенсіянера, а ёй адмовілі, спаслаўшыся на яе хранічнае захворванне сэрца. З аграгарадка Краснае Гомельскага раёна папрасілі аднавіць дарогу да школы, якую зааралі напярэдадні. Таксама паступіла калектыўная просьба пра працаўладкаванне людзей з парушэннем слыху. Па ўсіх зваротах Уладзімір Дворнік даў даручэнні спецыялістам падрабязна разабрацца ў сітуацыях.

Падчас прамой лініі паступалі званкі ад жыхароў Гомельскай вобласці ў тым ліку і з падзякай за дапамогу. У прыватнасці, жанчына з Мазыра расказала пра тое, што пасля ўмяшання кіраўніка рэгіёна было прынята рашэнне не будаваць шматпавярховы дом там, дзе жыхары суседніх дамоў хацелі закласці сквер і зрабіць месца адпачынку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Не толькі скаргі, але і падзякі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.

Грамадства

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Мы вырашылі распытаць спецыяліста.  

Грамадства

Што хвалюе педагогаў?

Што хвалюе педагогаў?

​Якія крытэрыі робяць датэрміновую прафесійную пенсію — недасягальнай...