Вы тут

У Мінск прыляцела рэдкая белашчокая казарка


Сёлета птушыная вясна ў Мінску пачалася з сенсацыі – да нас прыляцела рэдкая вадаплаўная птушка. Гэта белашчокая казарка. Яна адносіцца да сямейства качыных.


Казарка сустракаецца ў нашай краіне толькі на пралёце. Ужо дзесяць дзён, як птушка знаходзіцца на сажалцы Лошыцкага парку. “Адбілася ад стаі, выбілася з сіл ці спадабалася месца, дзе зліваюцца Свіслач і Лошыца?!" – гадаюць сталічныя аматары прыроды, не разумеючы, якім чынам паўночная госця апынулася на ўскрайку мегаполіса. Магчыма, у гэты час міграцыйныя шляхі белашчокіх казарак праходзяць якраз над нашым горадам”.

Сваім прылётам прыгажуня ўстрывожыла арнітолагаў і прыцягнула ўвагу фотапаляўнічых. Пачуўшы навіну, фатографы сталі кожны дзень збірацца каля вадасховішча.

Сапраўды, птушка адрозніваецца сваёй афарбоўкай, непадобная на родзічаў: галава спераду белая, чорны колер утварае шапачку і пераходзіць у шыю і грудку. Тулава белае з шэрымі пёркамі, а спіна і крылы папялістыя. Шкада, што па апярэнні цяжка вызначыць, якога полу гэтая асобіна — у белашчокіх казарак палавы дымарфізм адсутнічае.

Нягледзячы на шматлікіх наведвальнікаў парка, якія шпацыруюць уздоўж берага, птушка паспявае папасвіцца на першых парастках маладой травы. Блізка да сябе яна людзей не падпускае і, калі адчувае небяспеку, кідаецца ў ваду. На ноч яна забіваецца ў чарот. А яшчэ казарка прыняла кампанію качак-крыжанак, якіх на вадасховішчы не меней за пяцьдзясят пар.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.