Вы тут

Кітай запусціў афіцыйны сайт "Поясa і шляхy"


Яго старонкі з'явіліся ў мікраблогу "Сіна Вэйбо" і ў сaцсетцы "Вічат".


Як перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн", Кітай запусціў дзяржаўны афіцыйны вэб-сайт "Пояс і шлях" www.yidaiyilu.gov.cn.

Старонкі сайта таксама з'явіліся ў кітайскім мікраблогу "Сіна Вэйбо" і ў сaцсетцы "Вічат". За стварэнне вэб-сайта адказвае Дзяржаўны інфармацыйны цэнтр, а кіруючай структурай выступае Канцылярыя кіруючай групы па будаўніцтву "Пояса і шляху".

На вэб-сайце "Пояс і шлях" будзе публікавацца інфармацыя, якая будзе служыць своечасовым водгукам на тое, што выклікае вялікую цікавасць у краіне і за мяжой, па-навуковаму і дакладна тлумачыцца асноўная канцэпцыя ініцыятывы і палітыка ў гэтай сферы. На гэтай пляцоўцы будуць аб'ектыўна і ўсебакова асвятляцца найноўшыя дасягненні ў будаўніцтве "Пояса і шляху", а таксама наладжвацца інфармацыйнае абслугоўванне і платформа для абменаў паміж прадпрыемствамі, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі краін, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху".

Пакуль што запушчаны версіі толькі на кітайскай і англійскай мовах, але на працягу гэтага года з'явяцца версіі на рускай, французскай, арабскай, іспанскай.  Зараз афіцыйны сайт "Пояс і шлях" узаемадзейнічае з больш чым 30 кітайскімі дзяржаўнымі ведамствамі, а таксама з уладамі адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню Кітая і з многімі краінамі ўздоўж "Пояса і шляху". Карыстальнікі могуць наведваць сайт як з камп'ютара, так і з мабільнага тэлефона.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».