Вы тут

На выхадныя ў Гродна прыбывае паўтысячы бязвізавых турыстаў


Пераважна з Літвы і Польшчы.

Калі ў зімовыя месяцы на ўік-энд прыязджалі 300—400 чалавек, то з прыходам вясны іх колькасць дасягае 600. Новым кірункам стала правядзенне тут карпаратываў. Аб гэтай тэндэнцыі паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.


Бязвізавы рэжым дзейнічае ў Гродне і часткова Гродзенскім раёне з 26 лістапада мінулага года і ўключае зону парку «Аўгустоўскі канал». Турысты могуць знаходзіцца тут да 5 сутак. За гэты час магчымасцю бязвізавага ўезду ўжо скарысталіся каля шасці тысяч замежных грамадзян. Яшчэ каля тысячы турыстаў зарэгістраваны для прыезду ў рэгіён.

Часцей за іншых сюды наведваюцца суседзі — літоўцы і палякі. Каля чатырох тысяч грамадзян Літоўскай Рэспублікі ўжо пабывалі ў рэгіёне альбо збіраюцца гэта зрабіць у хуткім часе. Падлічана, што кожны пяты літовец прыязджае сюды зрабіць пакупкі. У асноўным купляюць алкаголь, шакалад, трыкатаж, абутак, лекі — усё гэта беларускай вытворчасці. Палова турыстаў з Літвы наведваюць Аўгустоўскі канал. У канцы сакавіка тут чакаюць першую групу літоўскіх гідаў і экскурсаводаў, якія пазнаёмяцца з цікавымі маршрутамі Гродна і зонай Аўгустоўскага канала.

На другім месцы па масавасці турысты з Польшчы — іх у рэгіён прыбыло дзве тысячы чалавек. Прыязджаюць таксама латвійцы, немцы, японцы — прадстаўнікі 36 дзяржаў свету. Як паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама, экспарт турыстычных паслуг за студзень 2017 года вырас на 36% у параўнанні з леташнім перыядам і дасягнуў 830 тысяч долараў у месяц.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вясновы наплыў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».