Вы тут

Як наводзіцца парадак на зямлі


Як адзначыў падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, летась выкананы мерапрыемствы рэспубліканскага і рэгіянальных планаў па навядзенні парадку на зямлі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


«Разам з тым ва ўсіх рэгіёнах выяўлены факты парушэнняў патрабаванняў утрымання тэрыторый населеных пунктаў, унутраных кар'ераў, месцаў пахавання адходаў, сельскагаспадарчых аб'ектаў», — адзначыў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, выяўлены парушэнні ў палове з прылеглых да сельскагаспадарчых аб'ектаў тэрыторый (несанкцыянаваныя месцы размяшчэння адходаў). У большасці выпадкаў парушэнні былі ліквідаваны суб'ектамі гаспадарання.

Прэм'ер-міністр таксама звярнуў увагу, што актуальным застаецца пытанне ўтрымання і эксплуатацыі ўнутрыгаспадарчых кар'ераў, чацвёртая частка якіх не адпавядае асноўным крытэрыям навядзення парадку на зямлі. «Гэта правядзенне здабычы карысных выкапняў больш за ўстаноўленую глыбіню, а таксама несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў у кар'ерах», — растлумачыў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада таксама адзначыў, што па-ранейшаму адным з праблемных пытанняў з'яўляецца падтрыманне ў належным стане і добраўпарадкаванне тэрыторый садовых таварыстваў і спажывецкіх кааператываў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».