Вы тут

На 1 зарэгістраванага беспрацоўнага ў Мінску прыпадае 1,3 вакансіі


Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Мінгарвыканкама Таццяна КУДЗЕВІЧ.


На цяперашні момант патрэба наймальнікаў горада ў кадрах складае больш за восем тысяч чалавек, што на 37% вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Удзельная вага вакансій для рабочых спецыяльнасцяў складае каля 46%. Самыя запатрабаваныя сярод іх — арматуршчык, бетоншчык, муляр, тынкоўшчык, кантралёр-касір, швачка, кухар. Што датычыцца кваліфікаваных спецыялістаў, то больш за ўсё запытаў паступае на ўрачоў, медыцынскіх сясцёр, інжынераў-праграмістаў, выхавальнікаў, апошнім часам узнікла патрэба ў перакладчыках, прапановы для якіх яшчэ некалькі гадоў таму былі адзінкавыя. Цяпер жа на рынку працы лішак кіроўцаў, слесараў, сталяроў, маляроў. Высокая канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў на некваліфікаваную працу: грузчыкаў, дворнікаў, вартаўнікоў, вахцёраў.

Сярод прадстаўленых вакансій не рэдкасць высокія аклады: напрыклад, цесляру-бетоншчыку прапануюць суму ў 1700 рублёў, архітэктару — 2500 рублёў, дырэктару — ад 1500 рублёў і вышэй. Самы высокі з прапануемых на рынку працы заробак у камандзіра паветранага судна — 6000 рублёў. Сярэдняя ж па ўсіх вакансіях сума аплаты складае каля 500 рублёў.

Летась на наваствораныя месцы ў сталіцы было працаўладкавана 31 200 чалавек, у студзені гэтага года — ужо 583 чалавекі. Цяпер на біржы стаіць каля шасці тысяч мінчан. Заахвочваецца самазанятасць насельніцтва. Тым, хто прадстаўляе дзейсны бізнес-план, даюцца субсідыі ў памеры каля дзвюх тысяч рублёў, за апошнія два з паловай месяцы фінансавая дапамога была выдзелена 27 беспрацоўным, большасць з якіх сталі індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Працягваецца арганізацыя профільнага навучання па больш чым 30 запатрабаваных на рынку спецыяльнасцях. Тыя, хто скончыў курсы, будуць задзейнічаны ў будаўніцтве метро, азеляненні горада, рабоце грамадскага транспарту і іншых сферах. Зараз плануецца набраць групу для навучання рабоце дзяжурных на атракцыёнах. Акрамя таго, забяспечана магчымасць арганізацыі часовага працаўладкавання на падсобныя работы, сярэдні заробак у дзень — 12—15 рублёў. Дагаворы заключаны з 74 прадпрыемствамі і арганізацыямі. Не засталася па-за ўвагай моладзь, для якой пытанне часовай занятасці становіцца асабліва актуальным у летні перыяд. У юнакоў і дзяўчат будзе магчымасць папрацаваць на 184 аб'ектах сталіцы, сярод якіх большую частку складаюць навучальныя ўстановы, аднак у спісе ёсць і вельмі прыцягальныя для школьнікаў і студэнтаў заапарк і прадпрыемства «Мінскзелянбуд».

З 27 сакавіка на базе тэрытарыяльных цэнтраў занятасці будуць дзейнічаць кансультацыйныя пункты, дзе кожны зможа атрымаць адказы на пытанні аб працаўладкаванні, якія яго хвалююць, а таксама псіхалагічную падтрымку і рэкамендацыі, як правільна скласці рэзюмэ і прадставіць сябе на гутарцы з работадаўцам.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.