Вы тут

БЧ абвясціла конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці магістралі


Конкурс прымеркаваны да святкавання ў 2017 годзе 155-годдзя Беларускай чыгункі. На яго прадстаўляюцца работы, апублікаваныя ў СМІ або якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 30 кастрычніка бягучага года.


Фота: 4esnok.by

Конкурс дапаможа выявіць і падтрымаць перспектыўных журналістаў, якія пішуць на тэму чыгуначнага транспарту, будзе спрыяць павышэнню іх прафесійнага майстэрства, зазаначылі ў прэс-цэнтры магістралі.

У ім могуць прымаць удзел рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйна зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама яго ўдзельнікамі могуць быць прадстаўнікі СМІ.

Па выніках конкурсу, падвядзенне якіх адбудзецца ў лістападзе, будуць вызначаны пераможцы па групах: друкаваныя выданні, тэлевізійныя і радыёпраграмы, фотарэпартажы ў 4 намінацыях:

"Магістраль 21 стагоддзя" (матэрыялы пра асвятленне дзейнасці чыгункі, паслугах па перавозцы грузаў і пасажыраў і мерапрыемствах, якія праводзяцца БЧ па іх удасканаленні, укараненне сучасных тэхналогій, мерах, якія прымаюцца, і рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны);

"Прафесія - чыгуначнік" (матэрыялы аб розных чыгуначных прафесіях, працоўных дынастыях);

"З клопатам пра людзей" (матэрыялы на тэму сацыяльнай палітыкі БЧ - адукацыя, культура, спорт, санаторна-курортнае лячэнне, падтрымка ветэранаў, прафілактыка невытворчага траўматызму на чыгуначным транспарце);

"Гісторыя дарогі - гісторыя краіны" (матэрыялы пра 155-гадовай дзейнасці БЧ у разрэзе гістарычнай падзеі: каштоўныя экспанаты, якія захоўваюцца ў музеях, дакументальныя сведкі гісторыі, рэдкія фотаматэрыялы і архіўныя дакументы, сямейныя рэліквіі, падарожжы па месцах баявой і працоўнай славы, матэрыялы пра ўклад чыгуначнікаў у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і г.д.).

Будзе вызначана Спецыяльная намінацыя: "Асвятленне пытанняў сацыяльнага партнёрства" (матэрыялы аб рэалізацыі сумесных праектаў па сацыяльнай падтрымцы работнікаў, ветэранаў вайны і працы, правядзенні сумесных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, узаемадзеянні з прафсаюзнымі арганізацыямі, умацаванні і развіцці прафсаюзнага руху і інш.).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з конкурснай работай па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Леніна 17, Упраўленне Беларускай чыгункі, аддзел ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы.

Інфармацыя аб конкурсе, Палажэнне і форма заяўкі даступныя ў інтэрнэце па адрасе rw.by, у раздзеле Прэс-центр-> Конкурс.

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэлефонах 2250441, 2250530, 2254829.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».