Вы тут

МУС: У анархісткі з Мазыра канфіскавана зброя


Супрацоўнікі 8-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС праводзілі вобыск у 22-гадовай жыхаркі Мазыра.


Фота: БЕЛТА

Яна патрапіла ў поле зроку праваахоўнікаў падчас правядзення следча-аператыўных мерапрыемстваў, разгорнутых пры расследаванні крымінальнай справы па ч.2 арт. 339 Крымінальнага Кодэкса (хуліганства). У красавіку 2016 года ў Жлобіне група невядомых закідала білборды сацыяльнай рэкламы лямпамі, запоўненымі фарбай.  Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

Падчас вобыску міліцыянеры знайшлі электрашокер, два газавыя балончыкі, бронекамізэлька, трэніровачны гумавы нож і два пісталеты. Акрамя таго, маладая мазырчанка захоўвала дома чорна-чырвоны сцяг, тры маскі з прарэзамі для вачэй, гучнагаварыцель і два дзясяткі брашур, якія прапагандавалі анархізм. Адкуль узяліся гэтыя рэчы, дзяўчына тлумачыць адмовілася. Разам з тым, аператыўнікі маюць інфармацыю аб тым, што яна з'яўляецца актыўнай удзельніцай руху анархістаў.

Зброя і друкаваная прадукцыя былі накіраваны на экспертызу.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.