Вы тут

Прэзідэнт падкрэслівае важнасць захавання міру і спакойнага жыцця


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання міру і спакойнага жыцця грамадзян у краіне і арыентуе ўладныя органы на падтрыманне правапарадку ў строгай адпаведнасці з законамі і Канстытуцыяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях забеспячэння грамадскай бяспекі.


Фота: БЕЛТА

"Мы ў стане сёння захаваць мір і спакой у нашай краіне, і мы нічога і нікога не баімся, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Давайце абмяркуем сітуацыю, якая складаецца. Мяне вельмі турбуе тая інфармацыя, якую я атрымліваю. Гэта не той аб'ём, які мы даем у СМІ (ужо каб не запалохваць, мізэр даем)".

"Абмяркуем увесь комплекс той інфармацыі і мерапрыемстваў, якія праведзены ў сувязі з нашай антытэрарыстычнай барацьбой, і зробім адпаведныя высновы. Нікога, падкрэсліваю, не запалохваючы, не палохаючы, будзем дзейнічаць роўна па законе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што дадзеная нарада спецыяльна было вырашана правесці адкрыта. "Я прытрымліваюся адной кропкі гледжання: мы нічога ні ад каго не павінны закрываць. Мы павінны сумленна, адкрыта абмяркоўваць тыя пытанні, якія сёння хвалююць нашых людзей і, натуральна, не могуць не хваляваць нас", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адхіліў існуючае ў пэўных колах меркаванне, што напярэдадні некаторых нежаданых падзей ўлада пачынае кагосьці запалохваць. "Бачу, што ходзіць такая шалёная думка ў кагосьці. Я гэтым спадарам хачу сказаць, што ўлада сёння абсалютна нікога не баіцца. Асабліва, што тычыцца Прэзідэнта. Мы праводзім сумленную, шчырую палітыку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ўлада не дапусціла, каб краіну раскралі і расцягнулі на кавалкі. "Мы не раздалі ўласнасць, хоць сёй-той ўнутры і асабліва звонку марыць тут падзяліць сёе-тое. Мы праводзілі тую палітыку, якую абяцалі падчас прэзідэнцкіх выбараў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але, тым не менш, непрыемна чуць , што мы кагосьці палохаем. Хачу сказаць, што мы нікога не палохаем і палохаць не будзем. Але мы будзем вельмі жорстка прытрымлівацца выкананню законаў і Канстытуцыі краіны".

"Мы нікому не закрываем рот, але крок налева, крок направа ад закона будзе самым жорсткім чынам спыняцца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне падтрымліваецца спакой і парадак, а людзі адчуваюць сябе ў бяспецы. "Гэта няпроста даецца. І калі толькі мы дзесьці парушым гэты парадак, заўтра будзе так, як у нашых суседзяў. Калі хто-небудзь хоча гэтага (хай мізэр у грамадстве, але такія ёсць), яны павінны разумець, што мы, нікога не запалохваючы, паклічам іх да парадку. Вось тэма нашай сённяшняй гутаркі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.