Вы тут

Дэпутат: У грамадстве неадзначнае меркаванне наконт пакарання смерцю


Увесці мараторый, адмяніць смяротнае пакаранне ці пакінуць усё як ёсць – вось тры шляхі, пра якія ішла гаворка падчас пашыранага пасяджэння рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента, які выкарыстоўваецца ў краіне.


Апошнія два тыдні члены рабочай групы вывучалі сітуацыю на месцах і абмяркоўвалі з грамадзянамі праблематыку смяротнага пакарання.

“У грамадства неадназначнае меркаванне, — лічыць намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, член рабочай групы Дзмітрый ГОБАРАЎ. — Я сустракаўся з працоўнымі калектывамі ў Шклоўскай акрузе. У цэлым, меркаванне нашых людзей за гэтыя 20 гадоў (пасля рэферэндуму – Аўт.) крыху змянілася. Я б сказаў, што ў маёй выбарчай акрузе — 50/50. Мы павінны гэтае пытанне прапаноўваць нашаму грамадству, вывучаць яго з нашымі блізкімі партнёрамі. Напрыклад, мы ведаем, што сёння мараторый існуе і ў Расійскай Федэрацыі, і ва Украіне”.

Адзін з варыянтаў развіцця – увесці мараторый, напрыклад, на два гады, і паглядзець, як будзе развівацца сітуацыя, ці вырасце колькасць злачынстваў, якія прадугледжваюць выключную меру пакарання. Дарэчы, у параўнанні з 1990-мі практыка прымяненне смяротнага пакарання значна знізілася, а ў апошнія гады назіраецца тэндэнцыя замены на пажыццёвае зняволенне.

На пашыраным пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік рабочай групы Андрэй Навумовіч на днях вярнуўся з Вялікабрытаніі. Там ён разам з брытанскімі парламентарыямі, прадстаўнікамі МЗС і Міжнароднай камісіі супраць смяротнага пакарання абмяркоўваў у тым ліку і праблематыку выключнай меры пакарання.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».