Вы тут

Каму рогі падпілаваць?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


Горынь (этнаграфія Беларусі) — назва чырвоных баваўняных нітак для вышывання і ткання. Тэрмін «горынь» бытаваў пераважна на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Грыжанка (этнаграфія Беларусі) — страва з бручкі, якую тушаць у вадзе, запраўляюць малаком. Такая грыжанка раней вядома на Віцебшчыне.

Віша (абласное) — трава, якая засталася на зіму няскошанай.

Гатоўка (размоўнае) — наяўныя, назапашаныя грошы. «Тварыцкі, кажа, бедніцца і стогне, а каня адразу купіў. Нейкую, відаць, гатоўку мае», — чытаем у Кузьмы Чорнага.

Конаўка — металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

Мярэжка — вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі.

Падпілаваць рогі — некага ўціхамірыць, заклікаць да парадку, супакоіць, утаймаваць. Беларускія адпаведнікі: абламаць рогі, паставіць на месца. Рускія: отбить рога, указать своё место.

Падпускаць лёстачкі — лісліва хваліць каго-небудзь, дагаджаць каму-небудзь. Беларусы яшчэ скажуць у такім выпадку: слацца лістам, віляць хвастом. Рускія: ходить на задних лапках, шапку ломать.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.