Вы тут

Жыхар Паўночнай Ірландыі наведаў 197 краін свету за 10 гадоў


Жыхар Паўночнай Ірландыі Джоні Уорд наведаў 197 краін свету. На падарожжа ў яго пайшло 10 гадоў. Пра гэта 33-гадовы мужчына напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.


Апошняй у яго маршруце стала Нарвегія, да якой Уорд даляцеў 14 сакавіка. Як адзначае BBC News, Уорду давялося многае перажыць за гэтыя гады. У прыватнасці, яго двойчы арыштоўвалі ў афрыканскай Ліберыі, а ў Анголе на вачах ірландца застрэлілі чалавека. Уорд пачаў сваё падарожжа ў 2006 годзе. Паводле яго слоў, у кожнай краіне ён праводзіў ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. У пачатку фінансавае становішча мужчыны было цяжкім, яму нават даводзілася выкладаць англійскую мову ў Паўднёвай Карэі і Тайландзе, каб зарабіць на жыццё. Затым Уорд пачаў весці турыстычны блог і атрымліваць даход ад рэкламы. Ён сцвярджае, што змог зарабіць на гэтым больш за 1,5 мільёна долараў.

Уорд звязаўся з прадстаўнікамі Кнігі рэкордаў Гінеса. Ён хоча, каб яго афіцыйна прызналі самым маладым падарожнікам, які пабываў ва ўсіх краінах свету, а таксама адзіным ірландцам, якому ўдалося гэта зрабіць.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Усе краіны свету за 10 гадоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?