Вы тут

9 фактаў пра пінг-понг


Лічыцца, што настольны тэніс з'явіўся ў 80-я гады XІX стагоддзя ў Англіі. Зрэшты, некаторыя даследчыкі запэўніваюць, што падобная гульня была папулярная ў Кітаі яшчэ ў XVІІ стагоддзі.


1. Англійскія арыстакраты да вынаходніцтва цэлулоіднага шарыка, паспяхова замянялі яго коркам ад шампанскага. А мяч для гульні прыдумаў у 1894 годзе інжынер Джэймс Гібс, і неабходнасць у корках адпала.

2. Назва «пінг-понг» з'явілася не адразу. Адны называлі гульню «віф-ваф», іншыя — «флім-флам». Але ў 1901 годзе амерыканец Джон Джаквес запатэнтаваў назву «пінг-понг». На яго думку, такія гукі выдаваў шарык пры ўдарах адпаведна аб ракетку і стол.

3. Нягледзячы на знешнюю прастату гэтага віду спорту, майстрам малой ракеткі прыходзіцца нялёгка. За гульню яны трацяць калорый больш, чым валейбалісты за матч: пачаткоўцы спальваюць 200—350 калорый за гадзіну, а вопытныя гульцы — да 500. Падчас аднаго матча па настольным тэнісе спартсмен «прабягае» ад 4 да 7 кіламетраў. Між іншым, навукоўцамі даказана, што настольны тэніс — гэта самы лепшы спосаб прафілактыкі інфарктаў і інсультаў сярод усіх відаў спорту.

4. Шарык для настольнага тэніса здольны развіваць хуткасць да 170 км/г, гэта значыць 47 метраў у секунду. Тэмп матча — больш за 100 удараў у хвіліну. У мужчын рэкорд роўны 162 ударам, а ў жанчын — 148. Хуткасць кручэння шарыка пры ўдары майстра складае 50 абаротаў у секунду, адпаведна 3000 абаротаў у хвіліну.

5. Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя тэнісныя ракеткі абцягвалі пергаментам. Але аднойчы англійскі тэнісіст Гуд зайшоў у аптэку, каб купіць лекі ад галаўнога болю. Фармацэўт паклаў здачу на гумавую пухірыстую падкладку. Гуд вырашыў, што такі матэрыял выдатна падыдзе для наклейвання на ракетку.

6. Першы афіцыйны турнір па настольным тэнісе адбыўся яшчэ ў 1898 годзе ў Лондане.

7. Вынайшлі пінг-понг англічане, а дамінуюць у гэтым спорце ў цяперашні час кітайцы. Тым не менш афіцыйна лепшым у гісторыі пінг-понга гульцом прызнаюць шведа Яна-Уве Вальднера, які атрымаў мянушку «Моцарт настольнага тэніса».

8. Незвычайны рэкорд быў устаноўлены на чэмпіянаце свету 1936 года ў Празе. Польскі спартсмен А. Эрліх і П. Факаш з Румыніі разыгрывалі адно ачко 1 гадзіну і 58 хвілін. За гэты час шарык праляцеў над сеткай больш за 10 000 разоў. Уражвае і іншае дасягненне, усталяванае тэнісістамі з Паўднёвай Афрыкі Пітэрам ван дэр Мервам і Андрэ Ветэрам. Іх матч працягваўся з 30 мая па 4 чэрвеня 1983 года. Агульная працягласць гульні — 143 гадзіны 46 хвілін.

9. Доўгі час Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаваў гэты від спорту. Але з 1988 года майстры пінг-понга атрымалі магчымасць паспаборнічаць і на Алімпійскіх гульнях.

Загаловак у газеце: Пінг-понг

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.